Латва
Вёска
Латва
|
Латва́[1] (трансліт.: Latva, руск.: Лотва) — вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Каменналаўскага сельсавета.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]На карце 1790 г. (Генеральнага межавання) вёска Латва́ знаходзіцца каля рачулкі з назвай Лучка. Рэчак з назвамі тыпу "Латва" ў гэтай мясцовасці на дасяжных старых картах цяпер не засведчана.
У вярхоўях Нёмана вядомая рэчка Лотва / Латва (польск. Łotwа), яе К. Буга выводзіў ад балцкага *Latuvа, што ад індаеўрапейскага *lat- «цячы»[2][3].

Паблізу вёскі Латва - вёска Вадва, яе назву К. Буга звязваў з літоўскім гідронімам Vaduva, Vadva (з коранем Vad-). У гэтай мясцовасці, хіба што крыху далей, сапраўды засведчаная рачная назва Водвінка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Згадваецца ў 1643 як вёска ў складзе Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце ВКЛ[4].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ло́тва
- ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. С. 514.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. C. 182.
- ↑ Biblioteka Czartoryskich w Krakowie, sygn. 9233, ark. 108v.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх