Латвійская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Латвійская ССР на карце

Латвійская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка, Латвійская ССР — адна з рэспублік Саюзу Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створана на тэрыторыі Латвіі ў ліпені 1940 года пасля ўвода частак Чырвонай арміі і стварэння новага ўрада на чале з Аўгустам Кірхенштэйнам, які арганізаваў выбары ў Народны Сейм, у якіх перамогу атрымаў пракамуністычны «Блок працоўнага народа», чый спіс быў адзіным дапушчаным да выбараў. 21 ліпеня на сваім першым пасяджэнні Народны Сейм абвясціў савецкую ўладу, змяніў назву дзяржавы на «Латвійская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка» і накіраваў у Маскву просьбу прыняць Латвійскую ССР у склад СССР. 5 жніўня ЛатССР ўвайшла ў склад СССР як адна з саюзных рэспублік.

4 мая 1990 года была прынята «Дэкларацыя аб аднаўленні дзяржаўнай незалежнасці Латвійскай Рэспублікі». Згодна з гэтым дакументам, усталёўваўся пераходны перыяд для перамоў з СССР, на працягу якога Латвія заставалася ў складзе СССР. 21 жніўня 1991 года была абвешчана поўная незалежнасць. 6 верасня незалежнасць Латвіі прызнаў Дзяржаўны Савет СССР.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]