Перайсці да зместу

Латвійскі нацыянальны мастацкі музей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Латвійскі нацыянальны мастацкі музей
Заснаваны 1869 і 1905[1]
Адкрыты 1905
Краіна
Месцазнаходжанне
Наведвальнікі
  • 208 709 чал. (2018)[3]
Памеры фонду 107 697[1]
Адрас Jaņa Rozentāla laukums 1[1]
lnmm.lv/en/lnmm/
lnmm.lv
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Латвійскі нацыянальны мастацкі музей (лат.: Latvijas Nacionālais mākslas muzejs) — адзін з найстарэйшых музеяў Рыгі, заснаваны ў 1869 годзе.

Да 1869 г. мастацкія творы, годныя музейнага захоўвання, можна было ўбачыць у экспазіцыях музея Хімзеля ў памяшканні Анатамічнага тэатра і ў гарадскім Кабінеце мастацтваў, размешчаным над усходнім крылом былога Домскага кляштара.

У 1869 годзе, дзякуючы намаганням камісіі пад кіраўніцтвам члена Рыжскай ратушы Аўгуста Генрыха Холандэра, у будынку гарадской рэальнай гімназіі адбылося адкрыццё Рыжскай гарадской карціннай галерэі.

У 1872 годзе карцінная галерэя аб’ядналася з Рыжскім нямецкім таварыствам заахвочвання мастацтваў. Была створана агульная экспазіцыя, якая размясцілася ў будынку Рыжскага палітэхнікума. У 1879 годзе абедзве калекцыі пераехалі ў асабняк члена Рыжскай ратушы Людвіга Вільгельма Керковіуса.

З 2010 года да музея далучаны Музей замежнага мастацтва і Музей дызайну і дэкаратыўнага мастацтва.

  1. а б в Muzeju statistika 2018 // Latvijas Atvērto datu portālsLatvijas Republikas Kultūras ministrija. Праверана 18 кастрычніка 2019.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 14 снежня 2018.
  3. Pērn apmeklētākais muzejs Latvijā bijis Turaidas muzejrezervāts — 2019. Праверана 23 мая 2019.