Латгальскае ўзвышша

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Латгальскае ўзвышша (цёмна-зялёным колерам) на карце Беларусі

Латгальскае ўзвышша знаходзіцца на паўднёвым усходзе Латвіі, у басейне рэк Даўгава, Дубна, Малта, Рэзекне.

Вышыня да 289 м (г. Ліелайс-Ліепукалнс). У аснове складзена пераважна з мергеляў і даламітаў дэвону, на паверхні — рыхлыя марэнна-гліністыя старажытнаазёрныя і флювіягляцыяльныя адклады. Рэльеф марэнна-ўзгорысты (камы, старажытныя даліны сцёку, азёрныя катлавіны). Больш за 600 азёр (Рушану, Рэзнас, Сівера, Эжа, Дрыдза і інш.). Хваёвыя і мяшаныя лясы.

Раён ільнаводства. Развіваецца турызм.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]