Латхал
Латха́л (на гуджарацкай мове: લોથલ «Узгорак нябожчыкаў»[1][2].) — археалагічны помнік на месцы старажытнага порта Індскай цывілізацыі ў зал. Хамбхат, штат Гуджарат, Індыя, які ўзнік каля XXIV стагоддзя да н.э. (да гэтага на месцы горада было квітнеючае паселішча). Выяўлены ў 1954 годзе, першыя раскопкі праводзіліся ў 1955—1962 гадах пад кіраўніцтвам С. Р. Рао з Археалагічнага ўпраўлення Індыі (АКІ).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Латхал быў адносна не вялікім паселішчам (330 м на 180 м) ў параўнанні з іншымі вядомымі гарадамі Індскай цывілізацыі, з'яўляўся вытворчым і гандлёвым цэнтрам. Праз Латхал адбываўся імпарт заморскіх сердаліку і медзі. Тут яны часткова пераапрацоўваліся (знойдзены прылады для ліцця бронзы) і пастаўляліся далей у кантынентальныя землі.
Археолагамі было выяўлена 5 культурных пластоў (2550 - 2150 гг. да н. э.). Ужо насельнікі найстаражытнейшага пласта займаліся ганчарствам і гандлявалі з заходнімі гарадамі. Насельнікі апошніх прыцягнутыя наяўнасцю абароненай бухты, а таксама баваўнянымі і рысавымі пасадкамі, пракраліся ў Латхал і асімілявалі карэнных жыхароў.[3]
На ўзроўні II - IV пластоў выяўлена ўмацаваная цагляная цытадэль, падзеленая на вуліцы. На яе тэрыторыі знойдзены 12 ванных пакояў. Рамеснікі апрацоўвалі слановую косць, медзь і бронзу, а таксама сердалік, яспіс і крышталь. Вытворчасць ювелірных вырабаў, асабліва караляў, займала значнае месца ў эканоміцы Латхала.
Пад час раскопак на вышыні 4,5 м быў знойдзены штучны вадаём з цэглы (219 м на 37 м), які археолагі першапачаткова вызначылі як док для караблёў. С. Р. Рао меркаваў, што гэта - галоўны доказ наяўнасці шчыльнага гандлю з краінамі Персідскага заліву, у тым ліку з Шумерам. Аднак істотных доказаў акрамя рэшткаў мэблі і пячатак, якія сапраўды могуць аказацца шумерскімі, пакуль не выяўлена. Частка археолагаў схіляецца да думкі, што вадаём з'яўляўся сховішчам прэснай воды ў засушлівыя гады.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- S. R. Rao, Lothal (published by the Director General, Archaeological Survey of India, 1985)
- A.S. Khadikar, N. Basaviah, T. K. Gundurao and C. Rajshekhar Paleoenvironments around the Harappan port of Lothal, Gujarat, western India, in Journal of the Indian Geophysicists Union (2004)
- Lawrence S. Leshnik, The Harappan "Port" at Lothal: Another View American Anthropologist, New Series, Vol. 70, No. 5 (Oct., 1968), pp. 911–922
- Robert Bradnock, Rajasthan and Gujarat Handbook: The Travel Guide ISBN 1-900949-92-X
- S. R. Rao, Lothal and the Indus Civilisation ISBN 0-210-22278-6
- S. R. Rao, Lothal: A Harappan Port Town (1955 – 1962) (Memoirs of the Archaeological Survey of India) ASIN: B0006E4EAC
- Sir John Marshall, Mohenjo-daro and Indus Civilisation I–III (1932)
- Dennys Frenez & Maurizio Tosi The Lothal Sealings: Records from an Indus Civilization Town at the Eastern End of the Maritime Trade Circuits across the Arabian Sea, in M. Perna (Ed.), Studi in Onore di Enrica Fiandra. Contributi di archeologia egea e vicinorientale, Naples 2005, pp. 65–103.
- S. P. Gupta (ed.), The Lost Sarasvati and the Indus Civilization (1995), Kusumanjali Prakashan, Jodhpur
- Jonathan Mark Kenoyer, Ancient cities of the Indus Valley Civilization (1998) Oxford University Press, ISBN 0-19-577940-1
Зноскі
- ↑ Гэтак жа з мовы сіндхі перакладаецца назва паселішча Махенджа-Дара
- ↑ S. R. Rao (1985). Lothal. Archaeological Survey of India. pp. 2–3.
- ↑ S. R. Rao (1985). Lothal. Archaeological Survey of India. pp. 5.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Higham Charles F. W. Encyclopedia of Ancient Asian Civilizations. - New York: Facts On File, Inc., 2004
- Pictures of Lothal Remains
- Lothal
- A Walk through Lothal
- Lothal and Mohenjodaro
- An invitation to the Indus Civilization (Tokyo Metropolitan Museum)
- Ancient Civilizations Timeline
- The Harappan Civilization
- Indus artefacts
- Cache of Seal Impressions Discovered in Western India
- Sarasvati-Sindhu civilization. Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2007.