Перайсці да зместу

Латыгальскі сельсавет (Сенненскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Латыгальскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Сенненскі раён
Уключаў 21 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Латыгаль
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 20 мая 1960

Латы́гальскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Латыгаль.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Сукрэмненскі сельсавет у складзе Сенненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Сукрэмна. 29 кастрычніка 1924 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Латыгаль, сельсавет перайменаваны ў Латыгальскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сенненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Беліцкага (7 населеных пунктаў: Апечкі, Воўсішча, Каралі, Рулёўшчына, Рэчкі, Станюкі і Чараўкі), Нямойтаўскага (5 населеных пунктаў: Баравікі, Баяршчына, Будзішча, Крыльцова і Сукрэмна) і Ульянавіцкага (9 населеных пунктаў: вёскі Асінаўка, Бор-Казакоўшчына, Ганчарова, Горы, Дубнякі, Латыгаль, Леснікі, Пашкова і Шалухі) сельсаветаў[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіў 21 населены пункт.

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.