Латымерыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Латымерыя

Латымерыя. Музей натуральнай гісторыі, Нант.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Latimeria Smith  (англ.), 1939

Віды
Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  649767
NCBI  7896
EOL  46582215
FW  320869

Латыме́рыя (Latimeria) — рыба атрада цэлакантападобных надатрада кісцяпёрых, адзіны сучасны род уключае 2 віды.

Рэшткі латымерыі вядомы з дэвонскага перыяду (больш за 380 млн гадоў назад). Доўгі час лічылася вымерлай. Знойдзена ў Індыйскім акіяне каля берагоў Паўднёва-Усходняй Афрыкі (Каморскія астравы). Упершыню злоўлена ў 1938 каля вусця р. Халумна; апісана паўднёваафрыканскім вучоным Дж. Смітам (1939). Іншы від быў выяўлены ля берагоў Сулавесі ў 1997.

Жыве каля дна на глыбіні да 800 м і больш. Даўжыня больш за 1,8 м, маса да 95 кг. Самкі буйнейшыя за самцоў. Хвост трохлопасцевы, парныя плаўнікі маюць кароткую цэнтральную вось. Шкілет плаўніка, які нагадвае шкілет канечнасці наземных пазваночных, знаходзіцца ўнутры шырокай мясістай лопасці. Луска буйная, масіўная. Маларухомыя, карыстаюцца плаўнікамі для плавання і апоры на грунт. Кормяцца рыбай. Яйцажывародныя.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Латымерыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Peter L. Forey. History of the Coelacanth Fishes. — Springer, 1998. — 419 p. — ISBN 0412784807, 9780412784804.
  • Musick, J. A., M. N. Bruton, and E. K. Balon, eds. The Biology of Latimeria chalumnae and Evolution of Coelacanths. Dordrecht: Kluwer Academic Publishers, 1991.
  • Smith, J. L. B. Old Fourlegs: The Story of the Coelacanth. London: Readers Union, Longmans, Green, 1957.
  • Thomson, K. S. Living Fossil: The Story of the Coelacanth. New York: W.W. Norton & Company, 1991.
  • Walker, S. M. Fossil Fish Found Alive: Discovering the Coelacanth. Minneapolis: Carolrhoda Books, Inc., 2002.
  • Weinberg, S. A. Last of the Pirates: The Search for Bob Denard. New York: Pantheon Books, 1994.
  • Samantha Weinberg. A Fish Caught in Time: The Search for the Coelacanth. — Fourth Estate, 1999. — 239 p. — ISBN 1857029062, 9781857029062..