Перайсці да зместу

Лаура Асадаўскайтэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лаура Асадаўскайтэ
Род дзейнасці пяціборац, лёгкаатлетка
Дата нараджэння 28 лютага 1984(1984-02-28) (42 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Андрэй Задняпроўскі[d]
Узнагароды і прэміі
Commander's Grand Cross of the Order of the Lithuanian Grand Duke Gediminas Grand Officer of the Order for Merits to Lithuania Medal of the Order for Merits to Lithuania
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ла́ура Асадаўскайтэ-Задняпроўскенэ (літ.: Laura Asadauskaitė-Zadneprovskienė; нар. 28 лютага 1984 г., Вільнюс) — літоўская пяціборка, чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2012 года, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа.

Вырасла 28 лютага 1984 года ў Вільні. Вучылася ў сярэдняй школе Оза.

З 10 гадоў займалася плаваннем, першая трэнер — Ірэна Юрэвіч. У 2002—2007 гадах вучылася ў Віленскім педагагічным універсітэце, атрымала ступень бакалаўра фізічнай культуры і спорту. У 2011 годзе скончыла магістратуру ўніверсітэта Мікаласа Ромерыса па спецыяльнасці «Адміністраванне і палітыка Еўрапейскага Саюза». З 2003 года служыць у Добраахвотных сілах аховы краю, удзельнічае ў спаборніцтвах па пяцібор’і сярод вайскоўцаў. У 2007 годзе на чэмпіянаце свету ў Берліне заваявала бронзавы медаль. На Алімпійскіх гульнях у Пекіне заняла 15-е месца. У 2009 годзе на чэмпіянаце свету ў Лондане заваявала сярэбраны медаль. У 2011 годзе на чэмпіянаце свету ў Маскве заняла 3-е месца. На Алімпійскіх гульнях 2012 года заваявала залаты медаль, набраўшы 5408 ачкоў, палепшыўшы пры гэтым алімпійскі рэкорд. На Чэмпіянаце свету (2013, Тайвань) упершыню заваявала залаты медаль у асабістым першынстве.

Муж і трэнер — Андрэй Задняпроўскі (нар. 1974), літоўскі пяціборац, двухразовы прызёр Алімпійскіх гульняў. Дачка — Адрыяна (нар. 2010).