Лахта
Выгляд
Ла́хта (ад фінск.: lahti — заліў) — гістарычны раён Санкт-Пецярбурга на беразе Фінскага заліва (Прыморскі раён). Увайшоў у межы горада указам презідыума Вярхоўнага Савета РСФСР ад 16 студзеня 1963 (у склад тады Жданаўскага раёна Ленінграда, да гэтага быў у складзе Сестрарэцкага раёна).
Першыя паселішчы тут узніклі звыш 3000 год таму. Вясной 1923 года ў Лахце была знойдзена стаянка дагістарычнага чалавека, вялікая колькасць каменных прылад, наканечнікаў для стрэл, шкрабкоў, разцоў і г.д..
У пачатку XVIII стагоддзя паблізу Лахты знаходзілася сядзіба Пятра I Бліжнія Дубкі. Таксама тут у Лахце, паводле падання, у лістападзе 1724 Пётр I дапамагаў ратаваць матросаў, якія танулі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1