Лахіш

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Старажытны горад
Лахіш
לכיש
LachishFrontGate.jpg
Вароты горада Лахіш
Краіна
Ізраіль
Заснаваны
Назва гарадзішчы
Каардынаты
Лахіш (Ізраіль)
Лахіш

Лахіш (іўр.: לכיש, грэч.: Λαχις, лац.: Lachis) — старажытны біблейскі горад, які размяшчаўся ў паўднёвай Палесціне, цяпер Тэль-эд-Дувейр у дзяржаве Ізраіль. Упершыню згадваецца ў амарнскіх таблічках як Лакіша (EA 287, 288, 328, 329, 335).

Заснаваны ў 2-м тыс. да н.э, разбураны Ісусам Навінам. Адноўлены ў эпоху цара Саламона, і з гэтага часу з'яўляўся важным умацаваным пунктам на паўднёвай мяжы Іўдзейскага царства на караванным шляху з поўдня Міжземнаморскага ўзбярэжжа ў Іўдзейскія горы. Горад згадваецца ў Бібліі ў спісе гарадоў, умацаваных царом Іўдзейскага царства Раваамам (Параліпаменан 2, 11, 7), быў разбураны падчас паходу фараона Шэшонка, потым адноўлены. У 760 годзе да н.э., у часы кіраванне іўдзейскага цара Озіі, горад быў пашкоджаны землетрасеннем, і зноў адноўлены.

Наступнае разбурэнне горада адбылося ў 701 годзе да н.э. падчас паходу асірыйскага цара Сінахерыба на Іўдзейскага царства. Барэльеф, які захаваў узяцце Лахіша, быў адкрыты англійскімі археолагамі ў Ніневіі, сталіцы Асірыі і перавезены ў Брытанскі музей, дзе знаходзіцца дагэтуль. Насып, які быў створаны асірыйскімі салдатамі для падвозу тарана і іншых аблогавых прылад пад сцены горада Лахіша, раскапана археолагамі.

Лахіш быў ізноў адноўлены і канчаткова разбураны ў 586 годзе да н.э. падчас паходу Навухаданосара на Іўдзейскае царства.

Падчас раскопак у Лахішы выяўлена вялікая колькасць астраканаў з яўрэйскімі надпісамі палеаяўрэйскім шрыфтам, так званыя «лахішскія пісьмы». Гэтыя астраканы з'яўляюцца каштоўным сведчаннем, якое пралівае святло на паўсядзённае жыццё горада. Пасля вяртання іўдзеяў з Вавілонскага палону, Лахіш быў адбудаваны, але заставаўся невялікім гарадком, які канчаткова страціў сваё значэнне ў эліністычны перыяд і пакінутым жыхарамі.

Размешчаны за 30 км на паўднёвы ўсход ад Ашкелона і 23 км на захад ад Хеўрона. У 1994 годзе абвешчаны Ізраілем археалагічным паркам нацыянальнага значэння.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]