Лацінскі Патрыярх Іерусаліма
Лацінскі Патрыярх Іерусаліма — тытул архібіскупа Іерусаліма лацінскага абраду. Мітраполія Іерусаліма распаўсюджвае сваю юрысдыкцыю на ўсіх каталікоў лацінскага абраду ў Ізраілі, Палесціне, Іарданіі і на Кіпры. Усходнія каталіцкія цэрквы (Мелькіцкая і Мараніцкая) маюць на гэтых тэрыторыях свае незалежныя ад лацінскага Патрыярха дыяцэзіі.
Патрыярх Іерусаліма ў наш час адзін з трох архібіскупаў лацінскага абраду, якому па гістарычных прычынах нададзены тытул патрыярха, больш характэрны для Усходніх цэркваў. Іншымі дзвюма з'яўляюцца Патрыярх Венецыі і Патрыярх Лісабона (акрамя таго існуе вакантны з 60-х гадоў XX стагоддзя Патрыярхат Заходняй Індыі).
Патрыярхат часоў Крыжовых паходаў
[правіць | правіць зыходнік]У 1099 годзе Іерусалім быў захоплены ўдзельнікамі Першага Крыжовага паходу, якія заснавалі Іерусалімскае каралеўства, якое праіснавала амаль 200 гадоў. Лацінская іерархія была ўсталявана ў Іерусалімскім каралеўстве пад уладай лацінскага патрыярха Іерусалімскага. Да гэтага ўсе хрысціяне на Святой зямлі былі па апекай Праваслаўнага патрыярха Іерусалімскага. Калі апошнія рэшткі Іерусалімскага каралеўства былі пераможаны мамлюкамі ў 1291 годзе, лацінская іерархія была скасавана ў Леванце. Аднак, Рымска-каталіцкая царква працягвала прызначаць тытулярных патрыярхаў Іерусаліма, якія размяшчаліся ў базіліцы дзі Сан Ларэнца фуоры Ле Мура ў Рыме пасля 1374 года.
У перыяд існавання Іерусалімскага каралеўства лацінскі патрыярхат быў падзелены на чатыры мітраполіі — іх главы, насілі тытулы архібіскупа Тыра, архібіскуп Цэзарэі, архібіскуп Назарэта і архібіскупа Петры і мноства суфраганных дыяцэзій. Лацінскі патрыярх кіраваў Лацінскім кварталам горада Іерусаліма (Труна Гасподняя і наваколлі), і меў як сваіх прамых суфраганаў-біскупаў Ліды-Рамлы, Віфлеема, Хеўрона і сектара Газа, і абатаў Храма, гары Сіён і Елеонскай гары.
Сучасны патрыярхат
[правіць | правіць зыходнік]Тытул лацінскага патрыярха Іерусаліма быў адноўлены як дзеючая пасада ў 1847 годзе для біскупа Джузэпэ Валерга. Лацінскі патрыярх Іерусаліма — цяпер дыяцэзіяльны біскуп каталікоў лацінскага абраду на Святой зямлі, уключаючы Іарданію і Кіпр. З чэрвеня 2016 года, калі ў адстаўку ў сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту падаў патрыярх Фуад Туаль, пасада патрыярха вакантная. Апостальскім адміністратарам патрыярхата з'яўляецца архібіскуп П'ербатыста Піцабала[1]. Рэзідэнцыя Патрыярха знаходзіцца ў Старым горадзе Іерусаліма, у той час як семінарыя, якая з'яўляецца адказнай за літургічную адукацыю, у 1936 годзе была перамешчана ў Бейт-Джалу, горад за 10 км на поўдзень ад Іерусаліма.
Спіс Патрыярхаў Іерусалімскіх лацінскага абраду
[правіць | правіць зыходнік]- Арнульф дэ Раол (1099);
- Даімберт Пізанскі (1099—1102);
- Эрэмар (1102);
- Даімберт Пізанскі (адноўлены) (1102—1107);
- Гібелен Арльскі (1107—1112);
- Арнульф дэ Раол (адноўлены) (1112—1119);
- Гармон Пікіньі (1119—1128);
- Стэфан (1128—1130);
- Уільям I Малінскі (1130—1145);
- Фульк Ангулемскі (1146—1157);
- Амальрык Несль (1157—1180);
- Эраклій (1180—1191).
Іерусалім страчаны ў 1187; рэзідэнцыя патрыярха перанесена ў Акру:
- Аймара Манака дэ Карбіцы (1194—1202);
- Сафрэда Эрыка Гаэтані (1202—1204);
- Альберт Авагадра (1204—1214);
- Рауль Мерэнкур (1214—1225);
- Жэральд Лазанскі (1225—1238);
- вакансія (1238—1240), Жак дэ Вітры быў прызначаны, але ніколі не служыў;
- Роберт Нанцкі (1240—1254);
- Жак Панталеон Кур-Пале (1255—1261), будучы Папа Рымскі Урбан IV;
- Уільям II Эджэн (1261—1270);
- Тамас Аньі Касенцкі (1271—1277);
- Іаан Версальскі (1278—1279);
- Эліхуа (1279—1287);
- Мікалай Анапс (1288—1294).
Акра страчана ў 1291; рэзідэнцыя перамешчана на Кіпр, а пазней у Рым пасля 1374; толькі ганаровыя патрыярхі да 1847.
- невядома
- Энтані Бек (1306—1311), таксама князь-біскуп Дарэма ў Англіі з 1284 па 1310.
- невядома
- Францысканскія кустоды трымалі тытул з 1342 па 1830 па Папскай буле Gratiam agimus Папы Рымскага Клімента VI (калі хтосьці не быў прызначаны на ганаровую пасаду).
- Пётр Палуданус (1329—1342);
- Элі дэ Набіналь (1342—1348);
- Філіп дэ Кабасоль (памёр 1372);
- Філіп Алансонскі (памёр 1397);
- Бертран дэ Шанак (?-1401?);
- Гуга Ланселот дэ Лузіньян (1424—1442)
- невядома;
- Радрыга дэ Карвахаль (1523—1539);
- невядома;
- Джанантоніа Факінеці дэ Нучэ (1572—1585), будучы Папа Рымскі Інакенцій IX;
- Шыпіёнэ Ганзага (1585?-?);
- Франчэска Чэніні дэ Саламандры (1618—1645);
- вакансія ці невядома;
- Каміла Масіма (1653—1677);
- Бандзіна Панчыяцічы (1689—1698?);
- Франчэска Мартэлі (1698—1717?);
- невядома;
- Вінсан Луі Гоці (1728—1729);
- Помпеа Альдравандзі (1729—1734);
- Тамаза Чэрвіні (1734—1751);
- Тамаза дэ Манкада (1751—1762);
- Геаргіус Марыя Ласкарыс (1762—1795);
- Мікеле дзі П'етра (1800—1821);
- Франчэска Марыя Фенцы (1816—1829);
- Агастус Фаскола (1830—1847), пазней лацінскі патрыярх Александрыйскі, 1847—1860.
Аднаўленне рэзідэнцыі лацінскіх патрыярхаў Іерусаліма з юрысдыкцыяй у 1847.
Адноўлена іерархія лацінскага патрыярхата ў 1889.
- Луіджы П'яві (1889—1905);
- Філіпа Камасей (1907—1919);
- Луіджы Барласіна (1920—1947);
- Альберта Горы (1949—1970);
- Джакама Джузэпэ Бельтрыці (1970—1987);
- Мішэль Сабах (1987—2008);
- Фуад Туаль (2008—2016).
- П’ербатыста Піцабала (з 2020)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лацінскі Патрыярх Іерусаліма
- Patriarchatus Hierosolymitanus Latinorum (англ.)