Лачплэсіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барэльеф Лачплэсіса на помніку Свабоды ў Рызе
Памятны камень у гонар перамогі над войскамі Берманта

«Ла́чплэсіс» (лат.: Lāčplēsis, у перакладзе — які раздзірае мядзведзя) — латышскі гераічны эпас, узноўлены Андрэйсам Пумпурсам на аснове народных паданняў і апублікаваны, пасля 15-гадовай працы, у 1888 годзе. Вобраз галоўнага героя эпасу, Лачплэсіса, увасабляе веліч народа, яго гераічнасць. Сімвалізуе адвагу чалавека, які ачышчае зямлю ад захопнікаў.

У Латвіі 11 лістапада адзначаецца дзяржаўнае свята Дзень Лачплэсіса — дзень памяці герояў, які загінулі за вызваленне Латвіі. У 1919 годзе ў гэты дзень Латвія адбіла напад войскаў Берманта-Авалава, які наступаў на Рыгу, і ў той жа дзень была заснавана вышэйшая ваенная ўзнагарода Латвіі — ваенны ордэн Лачплэсіса.

Па матывах першапачатковага тэксту Пумпурса быў створаны шэраг іншых твораў: ад драмы Яна Райніса «Агонь і ноч» (1905) да рок-оперы «Лачплэсіс» (1988, лібрэта Мары Залітэ, музыка Зігмарса Ліепіньша).

У Латвіі шэраг тавараў народнага спажывання носіць імя Лачплэсіса — напрыклад, піва «Лачплэсіс»[1].

У Юрмале, каля чыгуначнай станцыі Маёры, пастаўлены помнік Лачплэсісу з паднятым мячом, які рассякае дракона. Першапачаткова гэта быў фантан: струмень вады з пашчы дракона біў у шчыт Лачплэсіса, а па крузе сядзелі вялікія жабы, з якіх да ног героя таксама ліліся струмені вады.

У кінематографе[правіць | правіць зыходнік]

  • «Лачплэсіс» (Латвія, 1930) — нямы фільм рэжысёра Аляксандра Рустайкіса. Кінакарціна была задумана як прысвячэнне дзесяцігадоваму юбілею незалежнасці Латвійскай Рэспублікі. Прэм’ера адбылася 3 сакавіка 1930 года[2]. У фільме праводзіцца паралель паміж героем латвійскага нацыянальнага эпасу Лачплэсісам, якія супрацьстаяць тэўтонскім заваёўнікам у XIII стагоддзі, і сучасным героем Янісам Ванагсам (лат.: Vanags — «ястраб»), змагаром супраць расійскага панавання ў XX стагоддзі[2].

У філатэліі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Пиво «Lāčplēsis»
  2. а б Дыта Рыетума. Лачплэсіс (1930) (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2016. Праверана 1 красавіка 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]