Лаяш Бацьяні
Лаяш Бацьяні | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
венг.: Batthyány Lajos | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Bertalan Szemere[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Лаяш Бацьяні | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
10 лютага 1807 |
||||||
Смерць |
6 кастрычніка 1849[3][4] (42 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Бацьяні | ||||||
Жонка | Антонія Зічы[d] | ||||||
Дзеці | Emanuela Batthyány[d], Ilona Batthyány[d] і Elemér Batthyány[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктарская ступень[d] | ||||||
Дзейнасць | эканаміст, палітык | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
![]() |
Граф Лаяш Бацьяні дэ Неметуйвар (венг.: Lajos Batthyány de Németújvár, 10 лютага 1807, Прэсбург — 6 кастрычніка 1849, Пешт) — венгерскі палітык, кіраўнік урада Венгрыі падчас Венгерскага паўстання 1848—1849 гадоў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў з магнацкага роду Бацьяні. Паступіў на ваенную службу, аднак ужо ў 1827 годзе звольніўся, каб абараніць дысертацыю па праве ў Заграбскім універсітэце і асабіста заняцца кіраваннем сваіх маёнткаў. Праз некалькі гадоў абраны ў Верхнюю палату Венгерскага парламента і пачаў удзельнічаць у дзейнасці нацыянальна арыентаваных колаў, якія імкнуліся да аддзялення Венгрыі ад Габсбургскай манархіі.
7 красавіка 1848 года імператар Фердынанд I прызначыў яго першым прэм'ер-міністрам парламенцкага ўрада Венгрыі.
Бацьяні апынуўся здольным лідарам, аднак быў вымушаны выбіраць паміж лаяльнасцю манарху і прыхільнікамі незалежнасці Венгрыі. Бацьяні ўстаў на бок прыхільнікаў незалежнасці і стаў адным з лідараў рэвалюцыі. Паранены ў бітве, узяты ў палон. Пры дапамозе перададзенага жонкай кінжала спрабаваў здзейсніць самагубства (нанясучы сабе некалькі ран у шыю), але выжыў і на наступны дзень быў расстраляны па абвінавачванні ў дзяржаўнай здрадзе[7]. Пахаваны на будапешцкіх могілках Керэпешы.
Быў адным з трох венгерскіх патрыётаў, якім Ферэнц Ліст прысвяціў свой вядомы твор для піяніна «Жалобны марш» (Funérailles) з падзагалоўкам «Кастрычнік 1849».
У яго гонар названа плошча ў Будзе насупраць будынка парламента на беразе Дуная і станцыя метро. У 2002 годзе ў Венгрыі адкрыты Юрыдычны каледж імя Лаяша Бацьяні.
У савецкай літаратуры пра Венгерскае паўстанне 1848—1849 гадоў роля Бацьяні, які займаў ліберальна-рэфарматарскія пазіцыі, прыніжалася ў параўнанні з больш радыкальнымі дзеячамі Кошутам і Петэфі.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118850385 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Batthyány, Ludwig Graf // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 1. — S. 180.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Lajos Batthyany // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118850385 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Orsolya V. B. Békepártiak önmagukról // Nógrád Megyei Múzeumok Évkönyve — 2001. — С. 102. — ISSN 0133-0802 Праверана 13 лютага 2023.
- ↑ Батьяни Людвиг // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лаяш Бацьяні
- Прэм’ер-міністры Венгрыі
- Дэпутаты Нацыянальнага сходу Венгрыі
- Нарадзіліся 10 лютага
- Нарадзіліся ў 1807 годзе
- Нарадзіліся ў Браціславе
- Памерлі 6 кастрычніка
- Памерлі ў 1849 годзе
- Памерлі ў медзье Пешт
- Пахаваныя на могілках Керэпешы
- Дактары навук
- Асобы
- Памерлі ў Будапешце
- Рэвалюцыянеры Венгрыі
- Пакараныя смерцю палітыкі
- Міністры фінансаў Венгрыі