Лаўрынас Стуока-Гуцявічус

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лаўрынас Стуока-Гуцявічус
літ.: Laurynas Gucevičius
Laurynas Gucevicius.jpg
Уяўны партрэт Л. Гуцэвіча
Дата нараджэння:

1753(1753)

Месца нараджэння:

с. Мігоніс(літ.) бел. (цяпер Купішкаўскі раён)

Дата смерці:

10 снежня 1798(1798-12-10)

Месца смерці:

Вільня

Грамадзянства:

Рэч Паспалітая

Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах:

Вільня

Архітэктурны стыль:

класіцызм

Найважнейшыя пабудовы:

Вільнюская ратуша
Кафедральны сабор Св. Станіслава

Commons-logo.svg Лаўрынас Стуока-Гуцявічус на Вікісховішчы

Лаурынас Гуця́вічус, Лаўрэнцій (Ваўжынец) Гуцэвіч, Лаўрын Гуцэвіч (літ.: Laurynas Gucevičius, літ.: Laurynas Stuoka-Gucevičius, польск.: Wawrzyniec Gucewicz; 1753, с. Мігоніс(літ.) бел., цяпер Купішкаўскі раён, Літва — 29 лістапада (10 снежня 1798), Вільня) — літоўскі архітэктар, прадстаўнік класіцызму.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сялянскага паходжання. Нарадзіўся ў сям'і Сімонаса Масюліса, як пра гэта сведчыць запіс пры хрышчэнні babtisavi infantem n(omi)ne Laurentium patris Symoni Masulis et Matris Catharinae Masulowa de villa Migance, пры гэтым суседзі для таго, каб адрозніваць яго бацьку ад цёзак, называлі яго Гуцэвічам. Гэта пацвярджае запіс пра хрышчэнне яго дачкі, у якім ён названы Сымонам Гуцэвічам (Simonis Gucewiczas). Прозвішча Стуока Лаўрынасу Стуоке-Гуцявічусу памылкова дадалі пазнейшыя гістарыёграфы[1].

У Вільню прыехаў ва ўзросце 20 год. У 1773 годзе ў Вільні ўступіў у місіянерскі манастыр.

Вучыўся ў школах у Купішках, Палавенэ(польск.) бел., у піярскай школе ў Панявежы. У 17731775 гадах у Віленскім універсітэце (у той час Галоўная школа(руск.) бел. Вялікага княства Літоўскага), вывучаў матэматыку ў Францішка Нарвойша і архітэктуру ў Марціна Кнакфуса. У 17761777 гадах ён удасканальваў свае веды ў Рыме.

Па вяртанні з-за мяжы, выкладаў матэматыку ў Віленскай семінарыі. У 1778 годзе ўступіў у масонскую ложу "Руплівы літвін". Разам з біскупам Ігнацы Масальскім, падарожнічаў па гарадах Еўропы. Паўтара года ў Парыжы слухаў лекцыі па архітэктуры Жак-Жэрмена Суфло(руск.) бел. і Клода Леду(руск.) бел. (17781780).

Па вяртанні ў 1781 годзе займаўся праектаваннем і перабудовай палаца(руск.) бел. епіскапа Масальскага ў Верках(руск.) бел. пад Вільняй.

У 1789 годзе Сейм надаў яму шляхецкую годнасць.

У 17891794 гадах выкладаў ваенную інжынерыю і картаграфію ў Літоўскай школе інжынернага корпуса пры Галоўнай школе.

У 17931794 і 17971798 гадах выкладаў у Галоўнай школе; з 1793 года прафесар. Удзельнічаў у паўстанні 1794 года пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Камандаваў арганізаванай ім жа грамадзянскай гвардыяй ў Вільні, быў паранены ў бітве пад Воранавым.

Канстанцінас Багданас(руск.) бел.. Мемарыяльная дошка ў двары Гуцявічуса

Пахаваны на могілках пры касцёле Святога Стэфана(руск.) бел. на вуліцы Гяляжынкяле (Geležinkelio g. 39; ля паўднёвай сцяны касцёла; з 1865 года могілкі закрыты). Месца пахавання было адзначана убогім драўляным крыжам з ледзь чытэльным тэкстам. На сцяне касцёла ў 1998 годзе ўстаноўлена мемарыяльная пліта з партрэтным барэльефам (скульптар Ёнас Норас Нарушавічус, архітэктар Вітаўтас Заранка[2]).

Па іншых звестках, пахаваны быў на могілках Роса, аднак звесткі аб месцазнаходжанні магілы страчаны.

Імя архітэктара носіць вуліца ў Вільні, што раней называлася Баніфратарская, і плошча ў Купішкісе, дзе ўсталяваны помнік скульптару (1984, арх. Vladas Vildžiunas), а таксама адзін з двароў ансамбля Віленскага ўніверсітэта.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Архітэктар тварыў у стылі класіцызму. Для яго характэрны строгасць кампазіцыйных рашэнняў і манументальных формаў.

Кафедральны сабор Святога Станіслава[правіць | правіць зыходнік]

В. С. Садоўнікаў(руск.) бел.. Кафедральны сабор Св. Станіслава. 1847

Кафедральны сабор Святога Станіслава, Вільнюс ў Вільні пабудаваны ў 17771801 гадах.

Па праекце захоўваліся каштоўныя элементы архітэктуры сабора, будынак займеў формы класіцызму. Для сіметрыі з капэлай Святога Казіміра ў паўночна-ўсходнім куце прыбудавана новая рызніца з купалам. Радыкальна зменены галоўны заходні фасад: узведзены па кутах дзве новыя капэлы і порцік з шасцю калонамі дарычнага ордара. Старыя і новыя капэлы аб'яднаны новымі вонкавымі сценамі і агульным дахам. Калоны ўздоўж бакавых фасадаў звязваюць будынак у цэлае. У захаванай унутранай структуры зноўку дэкараваны скляпенні нефаў.

Ратуша ў Вільнюсе[правіць | правіць зыходнік]

Ратуша ў Вільнюсе (сучасны выгляд)

Ратуша ў Вільнюсе пабудавана ў 17861799 гадах.

Па праекце ў новым будынку выкарыстоўваліся частка трывалых сцен і падвалы старога будынка. Параўнальна невысокі квадратны ў плане будынак са строгімі прапорцыямі і сіметрыяй класічных формаў. Галоўны фасад, які глядзіць на Ратушную плошчу(руск.) бел., упрыгожвае значна выступаючы наперад порцік з шасцю калонамі дарычнага ордэра і невысокім трохкутным франтонам.

Іншыя праекты[правіць | правіць зыходнік]

Напалеон Орда. Палац у Вярках. 1877
Палац Тышкевічаў (сучасны выгляд)

Сярод іншых пабудоў Л. Гуцэвіча можна згадаць наступныя:

Зноскі

  1. Эдмундас Рымша(літ.) бел.. Dėl Lauryno Gucevičiaus pavardės // Literatūra ir menas 2003-05-16 nr. 2950.(літ.) 
  2. Algimantas Mačiulis(літ.) бел.. Dailė architektūroje. Vilnius: Dailės akademijos leidykla, 2003. ISBN 9986-571-86-3. P. 314—316 (літ.) 
  3. Čaplinskas, Antanas Rimvydas. Vilniaus gatvių istorija. Šv. Jono, Dominikonų, Trakų gatvės. Apybraiža — Vilnius: Charibdė, 1998. — С. 274. — 304 с. — 2000 экз. — ISBN 9986-745-13-6. (літ.) 
  4. Дубавец, Харэўскі: «Вандроўкі па Вільні»
  5. Маляцічы на Radzima.org

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Eduardas Budreika(літ.) бел.. Lietuvos klasicizmo architekturos kurėjas Stuoka-Gucevičius, 1753—1798. Vilnius, 1965.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]