Лаўрын Война

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лаўрын Война
POL COA Trąby.svg
 
Смерць: 23 кастрычніка 1580(1580-10-23)

Лаўрын (Ваўжынец) Мацвеевіч Война (? — 23 кастрычніка 1580), сын Мацвея Грычыны (Грычынавіча) — дваранін каралеўскі, пісар вялікі літоўскі (з 1566), падскарбі дворны літоўскі (1569—1576), падскарбі земскі літоўскі (з 1576); староста пінскі (з 1574), староста гарадзенскі, староста кобрынскі, дзяржаўца квасаўскі, красніцкі, хвяйданскі, індурскі.

З роду Войнаў-Грычынавічаў. Валодаў маёнткамі ў Берасцейскім (Расна, Боршчава), Гарадзенскім (Ласосна, Путрышкі), Ваўкавыскім (Свіслач), Новагародскім (Мярацічы) паветах. У 1567 г. з маёнткаў і дзяржаў Квасоўскай, Красніцкай і Індурскай ставіў у войска 35 «коней». У 1560-х кіраваў паўторнай Валочнай памерай у Пінскім старостве. У 1571 г. купіў у кн. К. І. Астрожскага в. Азяраны i воз. Свіцязь. Пасол на соймы 1569, 1578, 1580.

Меў трох сыноў — Мацвея, Андрэя, Вінцэнта.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]