Лаўстыкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Лаўстыкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
94
Насельніцтва
290[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375-2357
Паштовы індэкс
247319
Аўтамабільны код
3
СААТА
3240820036
Лаўстыкі на карце Беларусі ±
Лаўстыкі (Беларусь)
Лаўстыкі
Лаўстыкі (Гомельская вобласць)
Лаўстыкі

Лаўсты́кі[2] (трансліт.: Laŭstyki, руск.: Лавстыки) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 4 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 207 км ад Гомеля, 2 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На захадзе меліярацыйны канал.

Экалогія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

На ўсходзе мяжуе з лесам.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

На аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Капаткевічы.

Інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Планіроўка складаецца з трох кароткіх, шчыльна паміж сабой пастаўленых мерыдыянальных вуліц, забудаваных драўлянымі сядзібамі. У складзе КСУП «Саўгас «Акцябрскі», малочнатаварная ферма. Клуб, бібліятэка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з 40-х гадоў XVIII стагоддзя як вёска ў Рудабельскім войтаўстве Парэцкай воласці Мазырскага павета. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Бабруйскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі. У XIX ст. ва ўладанні Лапаў. На 1844 год у складзе маёнтка Рудабелка. Пазначана на карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я гады. Па стане на 1870 год належала барону А. Я. Урангелю. У 1908 годзе ў Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.

У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты напачатку красавіка 1942 года цалкам спалілі вёску, расстралялі і спалілі больш за 800 жыхароў, у тым ліку з іншых вёсак (пахаваны ў магілах ахвяр фашызму ў цэнтры вёсцы і ў 0,2 км на паўднёвы захад ад яе). 30 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2011 год — 94 двары, 290 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1844 год — 18 двароў.
  • 1908 год — 76 двароў, 545 жыхароў.
  • 1916 год — 84 двары.
  • 1924 год — 448 жыхароў.
  • 1940 год — 115 двароў, 496 жыхароў.
  • 1959 год — 158 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1997 год — 71 двор, 182 жыхары.
  • 2004 год — 74 двары, 179 жыхароў.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]