Ла-Грасьёса

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ла-Грасьёса
ісп. La Graciosa
La Graciosa - Monaña Clara - Alegranza.jpg
Панарама
Характарыстыкі
Плошча29,05 км²
Насельніцтва734 чал.
Шчыльнасць насельніцтва25,27 чал./км²
Размяшчэнне
29°14′46,50″ пн. ш. 13°31′09,60″ з. д.HGЯO
АкваторыяАтлантычны акіян
Краіна
Ла-Грасьёса (Канарскія астравы)
Ла-Грасьёса
Ла-Грасьёса
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Ла-Грасьёса (ісп.: La Graciosa) — невялікі востраў у складзе Канарскага архіпелага . Плошча — 29,05 км². Насельніцтва (2018) — 734 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ла-Грасьёса — востраў вулканічнага паходжання, які месціцца за 1,16 км ад паўночна-заходняга берага большага па плошчы вострава Лансаротэ, адміністрацыйна падпарадкаваны муніцыпалітэту Тэгізэ на Лансаротэ. Найвышэйшы пункт (266 м) — гара Агухас-Грандэс уяўляе сабою старажытны вулканічны конус з невялікай кальдэрай. Клімат субтрапічны засушлівы. З-за рэдкіх ападкаў на востраве адчуваецца недахоп пітной вады.

На Ла-Грасьёса няма дарог са штучным пакрыццём. Адзінае сталае паселішча Калета-дэль-Сэба знаходзіцца ў паўднёва-усходняй частцы. У мінулым тут здабывалі соль.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Суша пакрыта ксерафітнай расліннасцю. Шырока распаўсюджаны акацыя, алоэ, інтрадуцыраваная агава. Фаўна прадстаўлена шматлікімі марскімі птушкамі, казуркамі, яшчаркамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1402 годзе востраў быў захоплены нармандцам Жанам дэ Бетанкурам і пасля далучаны да Іспаніі. З-за неспрыяльных геаграфічных умоў на ім доўгі час не ствараліся сталыя паселішчы. Востраў прыцягваў піратаў. У 1730 годзе жыхары суседняга вострава Лансаротэ ратавалі на Ла-Грасьёса свойскую жывёлу, паколькі пашы на самім Лансаротэ аказаліся пакрыты попелам пасля вывяржэння вулкана.

У 1812 годзе востраў быў далучаны да муніцыпалітэта Тэгізэ. На ім пачалі сяліцца рыбакі і здабытчыкі солі. У нашы дні развіваецца турызм, абмежаваны як малой плошчай сушы, так і пагрозай рэдкім прыродным рэсурсам.

У 2018 годзе ўрад Канарскіх астравоў афіцыйна прызнаў Ла-Грасьёса восьмым населеным востравам архіпелага.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]