Ла-Ла Ленд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ла-Ла Лэнд
La La Land
Постар фільма
Жанр

мюзікл
трагікамедыя

Рэжысёр

Дэм'ен Шазел

Прадзюсар

Фрэд Бергер
Гэры Гілберт
Джордан Горавіц
Марк Плат

Аўтар
сцэнарыя

Дэм'ен Шазел

У галоўных
ролях

Раян Гослінг
Эма Стоўн
Дж. К. Сіманс

Аператар

Лінус Сандгрэн

Кампазітар

Джасцін Гурвіц

Харэограф

Mandy Moore[d]

Кінакампанія

Black Label Media
Gilbert Films
Impostor Pictures
Marc Platt Productions
Lionsgate (пракат)

Працягласць

128 хвіл

Бюджэт

30 млн $

Зборы

294 310 345 $

Краіна

Сцяг ЗША ЗША

Мова

англійская

Год

2016

IMDb

ID 3783958

Афіцыйны сайт

«Ла-Ла Ленд» (англ.: La La Land) — амерыканскі драматычны фільм-мюзікл, зняты Дэм'енам Шазелам. Сусветная прэм'ера стужкі прайшла 31 жніўня 2016 года на Венецыянскім міжнародным кінафестывалі, які яна адкрывала. Фільм распавядае пра джазавага піяніста, які кахае маладую актрысу ў Лос-Анджэлесе.

Назва стужкі спасылаецца на мянушку Лос-Анджэлеса, а таксама амерыканскі эўфемізм для абазначэння стану чалавека, адарванага ад рэальнасці.


Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

У заторы на дарогах Лос-Анджэлеса мы знаёмімся з Міяй, маладой актрысай, якая падзарабляе барыста побач з кінастудыяй. У тым заторы яна сутыкаецца з Себасцьянам, джазавым піяністам. Праслухоўванне Міі ў чарговы раз правальваецца. У гэты ж час Себасцьян мае праблемы з аплатай рахункаў, што прыводзіць да яго сваркі з сястрой Лорай перад наступным выступленнем у рэстаране. У тую ноч тры суседкі Міі, спрабуючы яе развесяліць, запрашаюць яе на вечарынку ў Галівуд Хілс. Машыну Міі павезлі на эвакуатары, і яна вырашае вярнуцца ў кватэру пешшу.

Себасцьян угаворвае Біла, уладальніка рэстарана, ізноў узяць яго на працу ў якасці піяніста. Той згаджаецца, але забараняе музыканту выконваць джаз. Іграючы простыя варыяцыі Калядных песень, Себасцьян бачыць, што госці ўстановы не слухаюць яго, і пачынае імправізаваць. Ён выконвае дзіўнае сола, якое чуе Мія, якая праходзіць міма ўстановы. Паражоная прыгажосцю музыкі, Мія заходзіць у рэстаран і бачыць, як Себасцьяна звальняюць за вольнасць. Калі ён сыходзіць, Мія спрабуе яго пахваліць, але ён чапляе яе плячом і праходзіць міма.

Месяц праз Мія прыходзіць на іншую вечарынку і зноў сустракае там Себасцьяна, які іграе на піяніна ў поп-кавер гурце 1980-х гадоў. Яна гарэзліва раздражняе яго, папрасіўшы музыкантаў сыграць «I Ran» (вельмі простая клавішная партыя, якую Себасцьян дакладна расцэньвае як насмешку). Пасля вечарынкі яны разам шпацыруюць, наракаючы на кампанію адзін аднаго, нягледзячы на відавочную «хімію» паміж імі.

Пазней Себасцьян наведвае Мію ў кавярні. У яе перапынак ён запрашае Мію ў джаз-клуб, тлумачачы сваю любоў да джаза і жаданне адкрыць уласны клуб. Яго страсць узмацняе і захопленасць Міі акцёрствам. Пасля канцэрту ў клубе Себасцьян кідае фразу «I got the bullets», якая з'яўляецца адсылкай да фільма «Бунтар без прычыны». Мія збянтэжана ўсміхаецца, і ён разумее, што яна не бачыла гэтага фільма. Себасцьян запрашае Мію ў кіно ў наступны панядзелак. Але ў вечар спаткання да Міі прыходзіць яе бойфрэнд Грэг, з якім у яе вячэра ў рэстаране. Мія неахвотна ідзе на падвойнае спатканне з Грэгам і яго братам. Яна пачувае сябе вельмі няўтульна. Раптам пачынае іграць мелодыя, якую раней выканаў Себасцьян у рэстаране Біла. Мія натхняецца і бяжыць у кінатэатр, дзе знаходзіць Себасцьяна, калі фільм толькі пачынаецца. Яны збіраюцца пацалавацца, але фільм раптам абрываецца, і абодва збянтэжана адхіляюцца. Мія і Себасцьян наведваюць абсерваторыю Грыфіт, дзе зачаравана танчаць адзін з адным.

Мія пасля некалькіх няўдалых кастынгаў вырашае напісаць свой сцэнарый па прапанове Себасцьяна. Себасцьян ўладкаваўся на працу піяністам у джазавым бары. Ён сустракае былога аднакласніка Кіта, які прапануе пастаянную крыніцу даходу. Себасцьян згаджаецца, паколькі жадае назбіраць грошай на свой уласны джаз-клуб, хоць і трывожыцца, калі разумее, што гурт гэта больш арыентаваны на поп-стыль. Мія наведвае адзін з іх канцэртаў і разумее, што Себасцьян ніколі не зможа атрымліваць задавальненне ад ігры ў гэтым гурце. Замест таго, каб падтрымаць каханага, Мія лаецца з ім, паколькі ён (паводле яе меркавання) здрадзіў сваёй мары. Себасцьян папракае Мію, што менавіта гэтага (заробку) яна і хацела ад яго. Ён таксама крытыкуе яе за тое, што падабаўся ёй толькі калі не меў поспеху. Мія пакідае ад яго.

Першае выступленне (спектакль аднаго акцёра) Міі Себасцьян прапускае з-за фотасесіі з групай, пра якую ён забыўся. Пасля заканчэння спектакля, Мія бачыць напаўпустую залу, а, знаходзячыся за кулісамі, чуе негатыўныя водгукі гледачоў. Спустошаная, яна едзе да сваіх бацькоў. Себасцьян атрымлівае званок ад кастынг-дырэктара, які прысутнічаў на выступленні Міі. Гэты дырэктар запрашае яе прайсці кінапробы на наступную раніцу. Себасцьян едзе да Міі і ўгаворвае яе вярнуцца ў Галівуд для праслухоўвання. Спачатку яна не верыць у гэту задуму, але на наступную раніцу натхнёна едзе з Себасцьянам у студыю. У адрозненне ад мінулага праслухоўвання, Мія проста распавядае гісторыю. Яна пачынае гаварыць, а затым спяваць пра сваю безжурботную цётку, якая жыла ў Парыжы (дзе і плануюцца здымкі) і якая натхніла яе стаць актрысай. Пасля праслухоўвання яны з Себасцьянам ідуць у абсерваторыю Грыфіт з упэўненасцю, што яно было паспяховым, і ён гаворыць, што яна павінна цалкам прысвяціць сябе гэтай магчымасці. Прызнаючы несумяшчальнасць сваіх летуценняў, яны абяцаюць, што будуць кахаць адзін аднаго вечна.

Праходзіць пяць гадоў, Мія — паспяховая актрыса, замужам за іншым мужчынам, ад якога ў яе ёсць дачка. Аднойчы ўвечар яе муж заўважае джазавы бар і прапануе зайсці. Мія, заўважыўшы прыдуманы ёю лагатып «Seb’s», разумее, што гэта клуб Себасцьяна. Ён пазнае яе ў натоўпе і пачынае іграць «іх» песню. Пакуль ён іграе, нам паказваюць, як бы ўсё магло скласціся, калі б Себасцьян не нагрубіяніў Міі ў той самы першы вечар іх знаёмства, калі б яны дагэтуль былі разам. Песня сканчаецца, Мія сядзіць побач з мужам. Перад адыходам Мія з Себасцьянам абменьваюцца доўгімі поглядамі, поўнымі суму, а затым яны ўсміхаюцца адзін аднаму.

Акцёры і ролі[правіць | правіць зыходнік]

  • Раян Гослінг — Себасцьян
  • Эма Стоўн — Міа Долан
  • Джонатан Сіманс — Бос
  • Фін Вітрок — Грэг
  • Розмары Дэвіт — сястра Себасцьяна
  • Джон Леджэнд — Кіт
  • Джэйсан Фукс — Карла
  • Джэсіка Рот — Алексіс
  • Саноя Мідзуна — Кейтлін
  • Кале Эрнандэс — Трэйсі
  • Джош Пенс — Джош

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wikiquote-logo.svg
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Ла-Ла Ленд

Шаблон:Прэмія «Залаты глобус» за лепшы фільм — камедыя ці мюзікл