Ла-Мадалена (нацыянальны парк)
Выгляд
| Нацыянальны парк архіпелага Ла-Мадалена | |
|---|---|
| Parco nazionale dell'Arcipelago di La Maddalena | |
| Выспы Маначы | |
|
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк) |
|
| Размяшчэнне | Італія |
| Найбліжэйшы горад | Ла-Мадалена |
| Плошча | 201,46 км² |
| Дата заснавання | 1994 |
| Кіруючая арганізацыя | Міністэрства навакольнага асяродзя Італіі |
| Сайт | La Maddalena Archipelago National Park |
Нацыянальны парк архіпелага Ла-Мадале́на (італ.: Parco nazionale dell'Arcipelago di La Maddalena) — нацыянальны парк на поўначы аўтаномнага рэгіёна Сардзінія. Займае шэраг астравоў і навакольныя марскія прасторы вакол архіпелага Ла-Мадалена. Агульная плошча — 201,46 км².
Нацыянальны парк быў створаны ў 1994 г. па ініцыятыве жыхароў камуны Ла-Мадалена. Плошча сушы складае 5 100 га, марскіх прастораў у праліве Баніфача — 15 046 га. На тэрыторыі парка захоўваюцца адметныя ландшафты астравоў заходняга Міжземнамор'я, а таксама марское асяроддзе, населенае кітамі і іншымі марскімі сысунамі.