Перайсці да зместу

Леанарда Спінацола

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Леанарда Спінацола
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 25 сакавіка 1993(1993-03-25)[1][2] (33 гады)
Грамадзянства
Рост 186 см
Вага 74 кг
Пазіцыя паўабаронца, абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2024—0000 Напалі 59 (4)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леана́рда Спінацо́ла (італ.: Leonardo Spinazzola; нар. 25 сакавіка 1993) — італьянскі футбаліст, паўабаронца клуба «Напалі» і нацыянальнай зборнай Італіі.

Спінацола пачаў сваю кар’еру ў моладзевай акадэміі «Сіены»[3]. У 2010 годзе далучыўся да «Ювентусу» згодна з часовай угодай, і быў далучаны да складу турынскай прымаверы. У чэрвені 2012 года «Ювентус» аформіў палову правоў на рэгістрацыю іграка за 400 тысяч еўра. 5 ліпеня 2012 года Спінацола і Філіпа Баніперці былі перададзены ў арэнду клуба Серыі Б «Эмпалі» на адзін сезон[4]. 1 верасня спартсмен правёў свой першы матч у якасці прафесіянальнага іграка, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў гасцявым матчы супраць «Навары», які скончыўшы ўнічыю 2:2[5]. Свой першы гол Спінацола забіў 15 верасня, але клуб трымаў паражэнне з лікам 2:4 у сустрэчы супраць «Ліворна»[6]. З'явіўшыся толькі ў сямі матчах, яго арэнда была скончана, і футбаліст перайшоў у «Віртус» таксама згодна з часовым пагадненнем у студзені 2013 года[7]. У новым клубе Спінацола з'явіўся на полі толькі ў трох матчах, і ўсё з іх з лавы запасных. 10 жніўня 2013 года ігрок зноў быў аддадзены ў арэнду, на гэты раз свайму першаму клуба «Сіене»[8], за якую ён правёў 24 матчы, адзначыўшыся адзіным выніковым стрэлам па браме.

У чэрвені 2014 года пагадненне аб сумеснай уласнасці паміж «Сіенай» і «Ювентусам» было зноў адноўленае. Аднак пасля банкруцтва «Сіены» ў ліпені «Ювентус» набыў астатнія 50% рэгістрацыйных правоў задарма. 11 жніўня 2014 года Спінацола далучыўся да складу клуба Серыі А «Аталанты»[9]. 23 жніўня ігрок дэбютаваў у клубе, забіўшы апошні гол у матчы Кубка Італіі супраць «Пізы», які скончыўся хатняй перамогай з лікам 2:0[10]. У найвышэйшым дывізіёне краіны Спінацола дэбютаваў 31 жніўня, замяніўшы Марсела Эстыгарыбію на 82-й хвіліне ў нічыйным матчы 0:0 супраць «Вероны»[11]. Пасля шэрагу арэндавых адлучкаў у «Вічэнцу» і «Перуджу» Спінацола вярнуўся ў «Аталанту» ў ліпені 2016 года[10].

Правёўшы два сезоны ў арэндзе ў «Аталанце», Спінацола вярнуўся ў «Ювентус» улетку 2018 года[12]. Пасля траўмы, якая пазбавіла іграка першай паловы сезона 2018—2019 гадоў, Спінацола дэбютаваў у «Ювентусе» 12 студзеня 2019 года ў гасцявым пераможным матчы супраць «Балонні» на Кубак Італіі з лікам 2:0[13]. Дэбют у Лізе чэмпіёнаў адбыўся 12 сакавіка, і прыпаў на хатнюю перамогу над мадрыдскім «Атлетыка» з лікам 3:0, у рамках 1/8 фіналу спаборніцтва[14].

1 ліпеня 2019 года Спінацола далучыўся да «Ромы», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт з клубам. Гэтая дамова каштавала «Ювентусу» 29,5 млн еўра. Поруч з гэтым у адваротным кірунку рушыў Лука Пелегрыні[15]. У студзені 2020 года Спінацола быў блізкі да пераходу ў міланскі «Інтэрнацыянале» ў абмен на Матэа Палітана, аднак угода не была складзена ў апошнюю хвіліну, бо «Інтэр» не быў цалкам задаволены фізічным станам Спінацолы[16].

28 сакавіка 2017 года Спінацола дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Італіі разам з чатырма іншымі ігракамі, выйшаўшы на замену ў матчы супраць зборнай Нідэрландаў, які яго каманда выгуляла з лікам 2:1[17].

«Ювентус»:

«Рома»:

Італія:

  1. Leonardo Spinazzola // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Leonardo Spinazzola // AsMadrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. «Allievi Nazionali». A.C. Siena.
  4. «Maxi scambio tra Juventus ed Empoli». Spazio Juve.
  5. «Novara Empoli 2–2: E' mancata la vittoria, bisogna formare il gruppo». Novara Today.
  6. «Irresistibile Livorno, 4-2 contro l'Empoli». Il Tirreno.
  7. «Virtus Lanciano, piace Spinazzola dell'Empoli». Tutto Mercato Web.
  8. «Calciomercato Siena, Giacomazzi e Spinazzola bianconeri». Serie B News.
  9. «Ufficiale — Spinazzola all'Atalanta in prestito». Tutto Mercato Web.
  10. 1 2 «Leonardo Spinazzola all'Atalanta». Atalanta.
  11. «Atalanta 0–0 Verona». Football Italia.
  12. «Juventus season tickets sell out after Cristiano Ronaldo arrival». ESPN.
  13. «Allegri salutes Spinazzola for 'excellent' Juventus debut». Goal.com.
  14. «Line-ups: Juventus v Atletico Madrid». Football Italia.
  15. «Roma complete signing of Spinazzola» Архівавана 7 чэрвеня 2021.. A.S. Roma.
  16. «Politano-Spinazzola, un colpo di farsa mercato». La Gazzetta dello Sport.
  17. «Olanda-Italia 1-2, Eder e Bonucci ribaltano l'autogol di Romagnoli». La Gazzetta dello Sport.