Леанарда да Вінчы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанарда да Вінчы
італ.: Leonardo da Vinci
Фатаграфія
Аўтапартрэт Леанарда да Вінчы
Імя пры нараджэнні італ.: Leonardo di ser Piero da Vinci[4]
Дата нараджэння 15 красавіка 1452[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 мая 1519[1][2][…] (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька П'еро да Вінчы[d]
Маці Caterina di Meo Lippi[d]
Род дзейнасці мастак, інжынер, астраном, філосаф, анатам, матэматык, скульптар, універсальны чалавек, архітэктар, інжынер у цывільным будаўніцтве, дыпламат, вынаходнік, кампазітар, фізік, фізіёлаг, батанік, хімік, заолаг, карыкатурыст, навуковец, архітэктурны чарцёжнік, дызайнер, пісьменнік
Месца працы
Жанр партрэт, рэлігійны жывапіс[d][5] і рэлігійнае мастацтва[d]
Вучоба Андрэа Верок'ё
Мастацкі кірунак Высокі Рэнесанс[d][5] і Адраджэнне
Вядомыя працы Дама з гарнастаем
Вітрувіянскі чалавек
Таемная вячэра
Бітва пры Ангіяры
Мона Ліза
Заступнікі Ладовіка Сфорца, Чэзарэ Борджыя, Францыск I
Уплыў Андрэа дэль Верок’я[6][7][…], John Argyropoulos[d][8] і Paolo dal Pozzo Toscanelli[d][8]
Уплыў на Леанардэскі
Рафаэль Санці
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леана́рда да Ві́нчы (італ.: Leonardo da Vinci; 15 красавіка 1452, Вінчы — 1519) — італьянскі мастак (жывапісец, скульптар, архітэктар) і вучоны (анатам, прыродазнавец), вынаходнік, пісьменнік, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў мастацтва Высокага Адраджэння, яркі прыклад «універсальнага чалавека».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства[правіць | правіць зыходнік]

Дом, у якім жыў Леанарда ў дзяцінстве.

Леанарда да Вінчы нарадзіўся ў паселішчы Анкіяна блізу невялікага гарадка Вінчы  (руск.), недалёка ад Фларэнцыі ў «тры гадзіны ночы», што значыць у 22:30 па сучаснаму адліку часу. Характэрны запіс у дзённіку дзеда Леанарда, Антоніа да Вінчы (1372—1468) (даслоўны пераклад): «У суботу, у тры гадзіны ночы 15 красавіка нарадзіўся мой унук, сын майго сына П'ера. Хлопчыка назвалі Леанарда. Яго хрысціў бацька П'ера ды Барталамеа». Яго бацькамі былі 25-гадовы натарыус П'ера (1427—1504) і яго каханая, сялянка Кацярына. Першыя гады жыцця Леанарда правёў разам з маці. Яго бацька неўзабаве ажаніўся з багатай і шляхетнай дзяўчынай, але гэты шлюб апынуўся бяздзетным, і П'ера забраў свайго трохгадовага сына на выхаванне. Разлучаны з маці Леанарда ўсё жыццё спрабаваў узнавіць яе вобраз у сваіх шэдэўрах. Жыў ён у гэты час у дзеда. У Італіі таго часу да незаконнанароджаных дзяцей ставіліся амаль як да законных нашчадкаў. Многія ўплывовыя людзі горада Вінчы прынялі ўдзел у далейшым лёсе Леанарда.

Калі Леанарда было 13 гадоў, яго мачыха памерла пры родах. Бацька ажаніўся паўторна — і зноў неўзабаве застаўся ўдаўцом. Ён пражыў 77 гадоў, быў чатыры разы жанаты і меў 12 дзяцей. Бацька спрабаваў далучыць Леанарда да сямейнай прафесіі, але беспаспяхова: сын не цікавіўся законамі грамадства.

Леанарда не меў прозвішча ў сучасным сэнсе; «Да Вінчы» азначае проста «(родам) з мястэчка Вінчы». Поўнае яго імя — італ.: Leonardo di ser Piero da Vinci, гэта значыць «Леанарда, сын спадара П'ера з Вінчы».

Легенда аб шчыце Медузы[правіць | правіць зыходнік]

У сваіх «Жыццяпісе найбольш знакамітых жывапісцаў, разьбяроў і дойлідаў  (руск.)» Вазары распавядае, што неяк адзін знаёмы селянін папрасіў бацьку Леанарда знайсці мастака, каб той распісаў круглы драўляны шчыт. Сер П'ера аддаў шчыт свайму сыну. Леанарда вырашыў адлюстраваць галаву гаргоны Медузы, а каб малюнак пачвары вырабляў на гледачоў належнае ўражанне, ён выкарыстаў у якасці натуры яшчарак, змей, конікаў, гусеніц, нетапыроў і «іншых стварэнняў» «з мноства якіх, спалучаючы іх па-рознаму, ён стварыў пачвару вельмі агідную і страшную, якая атручвала сваім дыханнем і запальвала паветра». Вынік перасягнуў яго чаканні: калі Леанарда паказаў скончаную працу бацьку, той спалохаўся. Сын сказаў яму: «Гэты твор служыць таму, дзеля чаго ён зроблены. Тады вазьмiце і аддайце яго, бо такое дзеянне, якое чакаецца ад твораў мастацтва». Сер П'ера не аддаў працу Леанарда селяніну: той атрымаў іншы шчыт, набыты ў старызніка. Шчыт жа Медузы бацька Леанарда прадаў у Фларэнцыі, выбавіўшы за яго сто дукатаў[9]. Паводле падання, гэты шчыт перайшоў да сям'і Медычы, а калі ён быў згублены, паўнаўладных гаспадароў Фларэнцыі выгнаў з горада паўсталы народ. Праз шмат гадоў кардынал дэль Монтэ замовіў карціну з выявай Медузы Гаргоны Караваджа. Новы талісман быў паднесены Фердынанда I Медычы ў гонар жаніцьбы яго сына[10].

Майстэрня Верок'ё[правіць | правіць зыходнік]

У 1466 Леанарда да Вінчы паступае ў майстэрню Андрэа дэль Верок'ё вучнем мастака. Майстэрня Верок'ё знаходзілася ў інтэлектуальным цэнтры тагачаснай Італіі, горадзе Фларэнцыі, што дазволіла Леанарда навучыцца гуманітарным навукам, а таксама набыць некаторыя тэхнічныя навыкі. Ён вывучыў чарчэнне, хімію, металургію, працу з металам, гіпсам і скурай. Акрамя гэтага юны чаляднік займаўся маляваннем, скульптурай і мадэляваннем. У майстэрні, акрамя Леанарда, навучаліся П'етра Перуджына, Ларэнца дзі Крэдзі  (руск.), Аньёла дзі Пола  (руск.), працаваў Сандра Бацічэлі, часта бывалі такія вядомыя майстры, як Даменіка Гірландая і іншыя. Пасля, нават калі бацька Леанарда прымае яго на працу ў сваю майстэрню, ён працягвае супрацоўнічаць з Верок'ё.

У 1473 ва ўзросце 20 гадоў Леанарда да Вінчы атрымлівае кваліфікацыю майстра ў Гільдыі Святога Лукі.

Пераможаны настаўнік[правіць | правіць зыходнік]

У XV стагоддзі ў паветры насіліся ідэі аб адраджэнні антычных ідэалаў. У Фларэнцыйскай Акадэміі лепшыя розумы Італіі стваралі тэорыю новага мастацтва. Творчая моладзь праводзіла час у ажыўленых дыскусіях. Леанарда заставаўся ў баку ад бурнага грамадскага жыцця і рэдка пакідаў майстэрню. Яму было не да тэарэтычных спрэчак: ён удасканальваў сваё майстэрства. Аднойчы Верок'ё атрымаў заказ на карціну «Вадохрышча Хрыста» і даручыў Леанарда напісаць аднаго з двух анёлаў. Гэта была звычайная практыка мастацкіх майстэрняў таго часу: настаўнік ствараў карціну разам з памочнікамі-вучнямі. Самым таленавітым і старанным даручалася выкананне цэлага фрагмента. Два анёла, напісаныя Леанарда і Верок'ё, недвухсэнсоўна прадэманстравалі перавагу вучня над настаўнікам. Як піша Вазары, уражаны Верок'ё закінуў пэндзаль і ніколі больш не вяртаўся да жывапісу.

Прафесійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Як мастак стаў вядомы ў 1470-я гады (карціны «Дабравешчанне», «Мадонна Бенуа» і інш.). Вакол Леанарда да Вінчы ў Мілане склалася група вучняў і паслядоўнікаў (г.зв. Ламбардская школа). Але ў 1500 ён вымушаны быў пакінуць Мілан, працаваў у Фларэнцыі, Мантуі, Венецыі, Рыме, Францыі.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

У Леанарда было шмат сяброў і вучняў. Што ж тычыцца любоўных адносін, дакладных звестак на гэты конт няма, паколькі Леанарда старанна хаваў гэты бок свайго жыцця. Жанаты ён не быў, аб раманах з жанчынамі дакладных звестак няма. Па некаторых версіях, у Леанарда была сувязь з Чэчыліяй Галерані, фаварыткай Ладавіка Мора, з якой ён напісаў сваю знакамітую карціну «Дама з гарнастаем». Шэраг аўтараў, услед за словамі Вазары, мяркуюць інтымныя адносіны з юнакамі, у тым ліку вучнямі (Салаі)[11][12][13], іншыя лічаць, што, нягледзячы на гомасексуальнасць жывапісца, адносіны з вучнямі не былі інтымнымі.

Канец жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Леанарда прысутнічаў на спатканні караля Францыска I з татам Львом X ў Балонні 19 снежня 1515 года[14][15]. У 1513—1516 гадах Леанарда жыў у Бельведэры і працаваў над карцінай «Ян Хрысціцель»

Францыск даручыў майстру сканструяваць механічнага льва, здольнага хадзіць, з грудзей якога з'яўляўся б букет лілей[16]. Магчыма, гэты леў вітаў караля ў Ліоне або выкарыстоўваўся падчас перамоваў з папам[17].

У 1516 годзе Леанарда прыняў запрашэнне французскага караля і пасяліўся ў яго замку Кло-Люсі, — там Францыск I правёў сваё дзяцінства, — непадалёк ад каралеўскага замка Амбуаз. У афіцыйным званні першага каралеўскага мастака, інжынера і архітэктара Леанарда атрымліваў гадавую рэнту ў тысячу экю. Ніколі да гэтага ў Італіі Леанарда не меў звання інжынера. Леанарда быў не першым італьянскім майстрам, які ласкай французскага караля атрымаў «свабоду марыць, думаць і тварыць»[18], — да яго падобны гонар падзялялі Андрэа Саларыя і Фра Джавані Джаконда.

У Францыі Леанарда амаль не маляваў, але па-майстэрску займаўся арганізацыяй прыдворных святкаванняў, планіраваннем новага палаца ў Рамарантане пры задуманым змене рачнога рэчышча, праектам канала паміж Луарай і Сонай, галоўнай двухзаходнай спіральнай лесвіцай ў замку Шамбор. За два гады да смерці ў майстра здранцвела правая рука, і ён ледзь рухаўся без старонняй дапамогі. Трэці год жыцця ў Амбуазе 67-гадовы Леанарда правёў у ложку. 23 красавіка 1519 года ён пакінуў завяшчанне, а 2 мая памёр у асяроддзі вучняў і сваіх шэдэўраў у Кло-Люсі. Паводле слоў Вазары, да Вінчы памёр на руках караля Францыска I, свайго блізкага сябра. Гэтая маладакладная, але распаўсюджаная ў Францыі легенда знайшла адлюстраванне ў палотнах Энгра, Ангелікі Каўфман і многіх іншых жывапісцаў. Леанарда да Вінчы быў пахаваны ў замку Амбуаз. На магільнай пліце была выбіты надпіс: «У сценах гэтага манастыра спачывае прах Леанарда да Вінчы, найвялікшага мастака, інжынера і дойліда Французскага каралеўства».

Асноўным спадчыннікам быў суправаджаў Леанарда вучань і сябар Франчэска Мельцы, які ў наступныя 50 гадоў заставаўся галоўным распарадчыкам спадчыны майстра, які ўключаў акрамя карцін інструменты, бібліятэку і не менш за 50 тысяч арыгінальных дакументаў на розныя тэмы, з якіх да нашых дзён захавалася толькі траціна. Другому вучню Салаі і слузе дасталася па палове вінаграднікаў Леанарда.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

З'яўляўся пачынальнікам Высокага Адраджэння. Спалучаючы распрацоўку новых сродкаў мастацкай мовы з тэарэтычнымі абагульненнямі, стварыў гарманічны вобраз чалавека, які адпавядае гуманістычным ідэалам эпохі Адраджэння, — поўны жыцця, духоўнай прыгажосці і фізічнай дасканаласці. Напісаў усяго каля 15 жывапісных работ, астатнія працы засталіся незавершанымі. Леанарда да Вінчы распрацаваў своеасаблівы мастацкі прыём — «сфумата» (ад лац.: sfumato — смуга), што дазваляла змякчаць абрысы, контуры розных прадметаў з дапамогай жывапіснага ўзнаўлення светлапаветранага асяроддзя. Найбольш яскрава гэты прыём выявіўся ў адным з яго самых вядомых твораў — «Мона Ліза» («Джаконда»; 1503), які з'яўляецца вышэйшым дасягненнем сусветнага партрэтнага мастацтва, дзе напаўфантастычны пейзаж тонка гармануе з характарам і інтэлектам жанчыны. Яшчэ адным вышэйшым дасягненнем творчага генія Леанарда да Вінчы з'яўляецца «Тайная вячэра» (1498) — вялізная фрэска трапезнай кляштара Санта-Марыя дэла Грацые ў Мілане.

Леанарда да Вінчы (сучаснікі называлі яго «геніем ад Бога») правёў даследаванні і зрабіў адкрыцці, якія намнога апярэдзілі свой час. Напрыклад, распрацаваў праекты гідраканалаў і ірыгацыйных сістэм, металургічных пячэй, пракатных станаў, ткацкіх і друкарскіх станкоў, прадзільных і землярыйных машын, падводнай лодкі, танка, лятальных апаратаў, парашута, кулямёта, выбуховых прыстасаванняў, вадалазнага касцюма і інш. Ствараў планы «ідэальнага горада», займаўся тэхнічным канструяваннем, у час службы ў правіцеля Мілана арганізоўваў незвычайныя прыдворныя святы, рабіў шматлікія малюнкі млыноў, эскізы касцюмаў, сцэнічныя дэкарацыі, праводзіў эксперыменты па выдаленню розных органаў у жывёл, даследаваў рух сокаў у раслін, упершыню падрабязна апісаў шэраг касцей і нерваў чалавека. Яму не было роўных у маляванні з натуры розных рэчаў са шматлікімі дэталямі. Быў добрым імправізатарам вершаў, сачыняў казкі пра жывёл, пісаў сатырычныя гісторыі, накіраваныя супраць манахаў і свяшчэннікаў. Наблізіўся да стварэння геліяцэнтрычнай сістэмы, аспрэчваў ідэю аб тым, што Зямля знаходзіцца ў цэнтры Сусвету. Леанарда ставіў навуковае пазнанне вышэй хрысціянскай веры, хаця верыў у Бога як стваральніка ўсяго Сусвету. Вынікі яго навуковых даследаванняў захаваліся ў запісных кніжках і рукапісах (каля 7 тыс. аркушаў), якія пры жыцці не выдаваліся, але пазней паўплывалі на развіццё еўрапейскай культуры.

Асоба Леанарда да Вінчы — рэальнае ўвасабленне гуманістычнага ідэалу ўсебакова развітай асобы, універсальнага генія. Ён імкнуўся на практыцы ўвасобіць спасцігнуты ім прынцып адзінства тэорыі і практыкі, мастацтва і навукі, прыгажосці і карысці. Як вялікі мастак ён па-філасофску глыбока разумеў дзейную, практычна-стваральную сутнасць чалавека, называў яго «найвялікшай прыладай прыроды». Як навуковец-прыродазнаўца, інжынер-вынаходнік ён выказаў надзвычайныя здагадкі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Мастацтва[правіць | правіць зыходнік]

Мона Ліза (15031505/1506)

Нашым сучаснікам Леанарда у першую чаргу вядомы як мастак. Акрамя таго, не выключана, што да Вінчы мог быць і скульптарам: даследчыкі з універсітэта Перуджы — Джанкарла Джэнціліні і Карла Сісі — сцвярджаюць, што знойдзеная імі ў 1990 годзе тэракотавая галава з'яўляецца адзінай скульптурнай працай Леанарда да Вінчы, якая дайшла да нас[19]. Аднак сам да Вінчы ў розныя перыяды свайго жыцця лічыў сябе ў першую чаргу інжынерам або навукоўцам. Ён аддаваў выяўленчаму мастацтву не вельмі шмат часу і працаваў досыць павольна. Таму мастацкая спадчына Леанарда колькасна не вяліка, а шэраг яго прац згублены або моцна пашкоджаны. Аднак яго ўклад у сусветную мастацкую культуру з'яўляецца выключна важным нават на фоне той кагорты геніяў, якую дало Італьянскае Адраджэнне. Дзякуючы яго працам мастацтва жывапісу перайшло на якасна новы этап свайго развіцця. Папярэднія Леанарда мастакі Рэнесансу рашуча адмаўляліся ад многіх умоўнасцей сярэднявечнага мастацтва. Гэта было рухам у бок рэалізму і многае ўжо было дасягнута ў вывучэнні перспектывы, анатоміі, большай свабоды ў кампазіцыйных рашэннях. Але ў плане маляўнічасці, працы з фарбай, мастакі былі яшчэ дастаткова ўмоўныя і скаваныя. Лінія на карціне выразна акрэслівала прадмет, і малюнак меў выгляд размаляванага малюнка. Найбольш умоўным быў пейзаж, які гуляў другарадную ролю. Леанарда ўсвядоміў і ўвасобіў новую жывапісную тэхніку. У яго лінія мае права на размытасць, таму што так мы яе бачым. Ён ўсвядоміў з'явы рассейвання святла ў паветры і ўзнікнення сфумата — імгі паміж гледачом і намаляваным прадметам, якая змякчае каляровыя кантрасты і лініі. У выніку рэалізм у жывапісе перайшоў на якасна новую ступень.

Навука і інжынерная справа[правіць | правіць зыходнік]

Адзінае яго вынаходніцтва, якое атрымала прызнанне пры яго жыцця — колавы замок для пісталета (завод ключом). У пачатку колавы пісталет быў мала распаўсюджаны, але ўжо да сярэдзіны XVI стагоддзя набыў папулярнасць у дваран, асабліва ў кавалерыі, што нават адбілася на канструкцыі латаў, а менавіта: максиміліянаўскія даспехі дзеля стральбы з пісталетаў сталі рабіць з пальчаткамі замест рукавіц. Колавы замок для пісталета, які стварыў Леанарда да Вінчы, быў настолькі дасканалы, што працягваў сустракацца і ў XIX стагоддзі.

Леанарда да Вінчы цікавілі праблемы палёту. У Мілане ён рабіў шмат малюнкаў і вывучаў лятальны механізм птушак розных парод і кажаноў. Акрамя назіранняў, ён праводзіў і вопыты, але яны ўсе былі няўдалымі. Леанарда вельмі хацеў пабудаваць лятальны апарат. Ён казаў: «Хто ведае ўсё, той можа ўсё. Толькі б даведацца — і крылы будуць!». Спачатку Леанарда распрацоўваў праблему палёту пры дапамозе крылаў, што прыводзяцца ў рух мышачнай сілай чалавека: ідэя найпростага апарата Дэдала і Ікара. Але затым ён дайшоў да думкі аб пабудове такога апарата, да якога чалавек не павінен быць прымацаваны, а павінен захоўваць поўную свабоду, каб кіраваць ім; прыводзіць ж сябе ў рух апарат павінен сваёй уласнай сілай. Гэта ў сутнасці ідэя аэраплана. Леанарда да Вінчы працаваў над апаратам вертыкальнага ўзлёту і пасадкі. На вертыкальным «ornitottero» Леанарда планаваў размясціць сістэму лесвіц. Прыкладам яму паслужыла прырода: «паглядзі на каменнага стрыжа, які сеў на зямлю і не можа ўзляцець з-за сваіх кароткіх ног; а калі ён у палёце, выцягні лесвіцу, як паказана на другім малюнку зверху… так трэба ўзлятаць з плоскасці; гэтыя лесвіцы служаць нагамі…». Што тычыцца прызямлення, ён пісаў: «Гэта кручкі (увагнутыя кліны), якія прымацаваныя да падставы усходаў, служаць тым жа мэтам, што і кончыкі пальцаў ног чалавека, які на іх скача, і ўсё яго цела не скаланаецца пры гэтым, як калі б ён скакаў на абцасах». Леанарда да Вінчы прапанаваў першую схему глядзельнай трубы (тэлескопа) з двума лінзамі (вядомая зараз як глядзельная труба сістэмы Кеплера). У рукапісы «Атлантычнага кодэкса», ліст 190А, ёсць запіс: «Зрабі акулярныя шклы (ochiali) для вачэй, каб бачыць Месяц вялікім» (Leonardo da Vinci. «LIL Codice Atlantico…», I Tavole, С. А. 190А).

Леанарда да Вінчы, магчыма, упершыню сфармуляваў найпростую форму закону захавання масы для руху вадкасцей, апісваючы плынь ракі, аднак, з-за невыразнасці фармулёўкі і сумненняў у сапраўднасці, гэта зацвярджэнне падвяргаецца крытыцы[20].

Многія аўтарытэтныя гісторыкі навукі, напрыклад П. Дюэм, К. Трусдэл, Г. К. Міхайлаў, падвяргаюць сумневу[20] арыгінальнасць шэрагу механічных вынікаў да Вінчы.

Анатомія і медыцына[правіць | правіць зыходнік]

На працягу свайго жыцця Леанарда да Вінчы зрабіў тысячы нататак і малюнкаў, прысвечаных анатоміі, аднак не публікаваў свае працы. Робячы выкрыццё цел людзей і жывёл, ён дакладна перадаваў будынак шкілета і ўнутраных органаў, уключаючы дробныя дэталі. На думку прафесара клінічнай анатоміі Пітэра Абрамса, навуковая праца да Вінчы абагнала свой час на 300 гадоў і шмат у чым пераўзыходзіла знакамітую «Анатомію Грэй»[21].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Велізарная літаратурная спадчына Леанарда да Вінчы дайшло да нашых дзён у хаатычным выглядзе, у рукапісах, напісаных левай рукой. Хоць Леанарда да Вінчы не надрукаваў з іх ні радка, аднак у сваіх запісах ён пастаянна звяртаўся да ўяўнага чытача і ўсе апошнія гады жыцця не пакідаў думкі аб выданні сваіх прац.

Ужо пасля смерці Леанарда да Вінчы яго сябар і вучань Франчэска Мельцы выбраў з іх урыўкі, якія адносяцца да жывапісу, з якіх быў пасля скампанаваны «Трактат пра жывапіс» (Trattato della pittura, 1-е выд., 1651). У поўным жа выглядзе рукапісную спадчыну Леанарда да Вінчы было апублікавана толькі ў XIX—XX стагоддзях. Акрамя велічэзнага навуковага і гістарычнага значэння яна мае таксама мастацкую каштоўнасць дзякуючы сціснутай, энергічна інтэлігентнай і незвычайна чыстай мове. Жывучы ў эпоху росквіту гуманізму, калі італьянская мова лічылася другараднай у параўнанні з латынню, Леанарда да Вінчы захапляў сучаснікаў прыгажосцю і выразнасцю сваёй прамове (паводле падання ён быў добрым імправізатар), але не лічыў сябе літаратарам і пісаў, як казаў; яго проза таму — узор гутарковай мовы інтэлігенцыі XV стагоддзя, і гэта зберагло яе ў цэлым ад штучнасці і красамоўнасці, уласцівай прозе гуманістаў, хоць у некаторых пасажах дыдактычных пісанняў Леанарда да Вінчы мы знаходзім водгукі пафасу гуманістычнага стылю.

Нават у найменш «паэтычных» па задуме фрагментах склад Леанарда да Вінчы адрозніваецца яркай вобразнасцю; так, яго «Трактат пра жывапіс» абсталяваны пышнымі апісаннямі (напрыклад, знакамітае апісанне патопу), паражальнымі майстэрствам славеснай перадачы жывапісных і пластычных вобразаў. Разам з апісаннямі, у якіх адчуваецца манера мастака-жывапісца, Леанарда да Вінчы дае ў сваіх рукапісах мноства узораў апавядальнай прозы: байкі, фацеции (жартаўлівыя апавяданні), афарызмы, алегорыі, прароцтва. У байках і фацецыях Леанарда стаіць на ўзроўні празаікаў XIV стагоддзя з іх прастадушнай практычнай маральлю; а некаторыя яго фацецыі неадрозныя ад навел Сакеці.

Больш фантастычны характар маюць алегорыі і прароцтва: у першых Леанарда да Вінчы выкарыстоўвае прыёмы сярэднявечных энцыклапедый і бестыярыюм; другія носяць характар жартаўлівых загадак, якія адрозніваюцца яркасцю і трапнасцю фразеалогіі і прасякнутых з'едлівай, амаль вольтеровской іроніяй, накіраванай па адрасе знакамітага прапаведніка Джыралама Саванарола. Нарэшце, у афарызм Леанарда да Вінчы выказана ў эпіграматычнай форме яго філасофія прыроды, яго думкі аб ўнутранай сутнасці рэчаў. Мастацкая літаратура мела для яго чыста ўтылітарнае, дапаможнае значэнне.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б BeWeB Праверана 4 лютага 2021.
  2. а б в г Dizionario Biografico degli Italiani — 1960. Праверана 20 мая 2021.
  3. а б https://data.bnf.fr/ark:/12148/cb11912491s
  4. а б http://mini-site.louvre.fr/trimestriel/2019/léonard_de_vinci/6/
  5. а б Encyclopædia Britannica Праверана 28 ліпеня 2023.
  6. Royal Collection TrustRoyal Collection Trust, 1993.
  7. http://metmuseum.org/collection/the-collection-online/search/437892
  8. а б Матэматычная генеалогія — 1997.
  9. Джорджо Вазари. Жизнеописание Леонардо да Винчи, флорентийского живописца и скульптора Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
  10. А. Махов. Караваджо. — М.: Молодая гвардия. (ЖЗЛ). 2009. с. 126—127 ISBN 978-5-235-03196-8
  11. White, Michael (2000). Leonardo, the first scientist. London: Little, Brown. p. 95. ISBN 0-316-64846-9
  12. Clark, Kenneth (1988). Leonardo da Vinci. Viking. pp. 274
  13. Bramly, Serge (1994). Leonardo: The Artist and the Man. Penguin
  14. Georges Goyau, François I, Transcribed by Gerald Rossi. The Catholic Encyclopedia, Volume VI. Published 1909. New York: Robert Appleton Company. Проверено 2007-10-04
  15. Miranda, Salvador. The Cardinals of the Holy Roman Church: Antoine du Prat (1998-2007). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 4 кастрычніка 2007.
  16. Vasari, Giorgio (1568). Lives of the Artists. Penguin Classics. p. 265.
  17. Реконструкция механического льва Леонардо(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 5 студзеня 2010.
  18. " Ici Léonard, tu sera libre de rêver, de penser et de travailler ", — Франциск I.
  19. Искусствоведы нашли единственную скульптуру Леонардо. Lenta.ru (26 марта 2009). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 13 жніўня 2010.
  20. а б Некоторые обзорные работы и первоисточники по истории уравнений гидромеханики
  21. Насколько точны анатомические рисунки Леонардо да Винчи?, BBCRussian.com, 01.05.2012.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Леанарда да Вінчы // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. —Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6.
  • Леанарда да Вінчы // Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. —Мн: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]