Леанард Аўгусцінавіч Кржыжаноўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леанард Аўгусцінавіч Кржыжаноўскі
Дата нараджэння невядома
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Альма-матар
Узнагароды
Commons-logo.svg Леанард Аўгусцінавіч Кржыжаноўскі на Вікісховішчы

Леанард Аўгусцінавіч Кржыжаноўскі[1] (Крыжаноўскі[2]) — грамадзянскі інжынер, архітэктар, які працаваў у Гродзенскі губерні. Калежскі асэсар[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Гродзенскай губерні. Каталік. Скончыў юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта[d][2].

У 1856—1878 гадах працаваў пры будаўнічым аддзяленні Гродзенскага губернскага праўлення. Быў грамадзянскім інжынерам былой палаты дзяржаўнай маёмасці[2].

У 1878 годзе быў пераведзены на пасаду архітэктара і інжынера ў павятовы горад Цяханаў Плоцкай губерні[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

24 снежня 1858 года яму загадвалася скласці каштарыс на рамонт праваслаўнага сабора ў Слоніме, які знаходзіўся ў «самым разладжаным стане, пагражаў нават небяспекай»[1].

4 чэрвеня 1860 года засведчыў перабудову Свята-Мікалаеўскай царквы ў мястэчку Дубне. Зацвярджаў заканчэнне будаўніцтва Свята-Георгіеўскай царквы ў мястэчку Мсцібаве Ваўкавыскага павета (не захавалася), будоўлю прыходскага вучылішча ў мястэчку Свіслачы (21 студзеня 1861) і Спаса-Праабражэнскай царквы ў Дзярэчыне (12 лістапада 1862)[1].

На пасадзе члена гродзенскага губернскага будаўнічага аддзялення Кржыжаноўскі меў права даваць указанні архітэктарам. У прыватнасці, 11 лістапада 1866 года ён рэкамендаваў скласці «неадкладна праект і каштарыс на перабудову каталіцкага касцёла м. Бяроза у праваслаўную царкву» і пры гэтым прапанаваў праект званіцы для яе[1].

17 кастрычніка 1877 года падаў справаздачу аб аглядзе недабудаванага касцёла ў мястэчку Зэльве, у якім напісаў рэкамендацыі па яго дабудове[1].

Праекты[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны брыльянтавым пярсцёнкам, бронзавым медалём у памяць вайны 1853—1856 гадоў[d], ордэнам Святога Станіслава 2-й і 3-й ступеняў[2].

Зноскі

  1. 1,00 1,01 1,02 1,03 1,04 1,05 1,06 1,07 1,08 1,09 1,10 1,11 1,12 1,13 1,14 1,15 1,16 1,17 1,18 1,19 Кулагин А. Н. Архивные сведения о гродненских зодчих XIX — начала XX веков // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 23. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2017. — С. 47—48
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Памятная книжка по Гродненской губерніи на 1878 г. Часть 1. (Адресъ-календарь) // Гродно: Гродненский губернский статистический комитет, 1877. — 255 с. — С. 18
  3. Описание церквей и приходов Минской епархии. Слуцкий уезд. Мн., 1879. С. 130—132; РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 819, арк. 122.