Леанард Пацей
Леанард Пацей | ||
![]() Герб «Вага» | ||
| ||
---|---|---|
1771 — 1774 | ||
Папярэднік: | Людвік Пацей | |
Пераемнік: | Антоні Ануфрый Гелгуд | |
Нараджэнне: | каля 1730 | |
Смерць: | 14 ліпеня 1774 | |
Род: | Пацеі | |
Бацька: | Аляксандр Пацей | |
Маці: | Тэрэзы з Войнаў-Ясянецкіх | |
Жонка: | Марыя Аляксандра з Радзівілаў | |
Дзеці: | Аляксандр Міхал | |
Узнагароды: |
Леанард Пацей (каля 1730 — 14 ліпеня 1774) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Абозны (з 1752) і стражнік вялікі літоўскі (з 1771). Трымаў Рагачоўскае і Алькеніцкае староствы. Кавалер Ордэна Белага Арла (1759).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Прадстаўнік шляхецкага роду Пацеяў гербу «Вага», сын Аляксандра, троцкага ваяводы, і Тэрэзы з Войнаў-Ясянецкіх, удавы кашталяна мсціслаўскага Канстанціна Бенедыкта Бжастоўскага.
Абіраўся паслом на соймы 1750, 1752 (абодва разы ад Віцебскага ваяводства), 1762, 1764 (удзельнічаў у абранні каралём Станіслава Аўгуста Панятоўскага).
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) дзеля захавання сваіх маёнткаў у Полацкім ваяводстве прысягнуў Кацярыне II (1773)
У шлюбе з Марыяй Аляксандрай, дачкой рэчыцкага старосты Альбрэхта Радзівіла, меў сына Аляксандра Міхала.
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- Грыцкевіч А. Пацеі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2006. – 792 с.: іл. С. 421. ISBN 985-11-0315-2, ISBN 985-11-0378-0 (т. 2)