Леандра Парэдэс
![]() | ||||
Агульная інфармацыя | ||||
Нарадзіўся |
29 чэрвеня 1994[1][2][…] (30 гадоў) |
|||
Грамадзянства | ||||
Рост | 184 см | |||
Вага | 75 кг | |||
Пазіцыя | паўабаронца | |||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||
|
||||
|
||||
![]() |
Леа́ндра Парэ́дэс (ісп.: Leandro Paredes); нар. 29 чэрвеня 1994) — аргенцінскі футбаліст, паўабаронца абарончага плану італьянскага клуба «Рома» і нацыянальнай зборнай Аргенціны. Парэдэс мае парагвайскае паходжанне.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]У прафесійным футболе дэбютаваў у складзе «Бокі Хуніярс» 6 лістапада 2010 года ў матчы супраць «Архенцінас Хуніярс». На пачатку 2014 года далучыўся да клуба Серыі А «К’ева»[4]. Пасля далучыўся да «Ромы», але на некаторы час на правах арэнды вярнуўся ў «Бока Хуніярс». У складзе «Ромы» дэбютаваў у матчы супраць «Вероны». У ліпені 2017 года далучыўся да расійскага «Зеніта», склаўшы кантракт на чатыры гады. У студзені 2019 года стаў футбалістам французскага «Пары Сен-Жэрмена», а ў сезоне 2022—2023 года абараняў колеры італьянскага «Ювентуса». 16 жніўня 2023 года Парэдэс вярнуўся ў «Рому», склаўшы працоўны дагавор да 30 чэрвеня 2025 года[5].
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню быў выкліканы да складу нацыянальнай зборнай Аргенціны ў маі 2017 года. Дэбютаваў у складзе каманды 13 чэрвеня ў матчы супраць зборнай Сінгапура[6].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Бока Хуніярс»:
- Чэмпіён Аргенціны: 2011(а)
- Уладальнік Кубка Аргенціны: 2012
«Зеніт»:
- Чэмпіён Расіі: 2019
«Пары Сен-Жэрмен»:
- Чэмпіён Францыі: 2019, 2020, 2022, 2023
- Уладальнік Кубка Францыі: 2020, 2021
- Уладальнік Кубка французскай лігі: 2020
- Уладальнік Суперкубка Францыі: 2019, 2020, 2022
Аргенціна:
- Чэмпіён свету: 2022
- Уладальнік Кубка Амерыкі: 2021, 2024
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Leandro Paredes // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Leandro Paredes // FBref
- ↑ FIFA World Cup 2022 Sticker Album — 80 с. — ISBN 978-65-5516-143-4
- ↑ «Leandro Paredes coming to ChievoVerona». A.C. ChievoVerona.
- ↑ «Leandro Paredes returns to Roma». AS Roma.
- ↑ «Singapore 0 Argentina 6: Dream debut for Gomez in Sampaoli’s bold experiment». FourFourTwo.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце worldfootball.net (англ.)
- Нарадзіліся 29 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1994 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Буэнас-Айрэс
- Ігракі ФК Рома
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Аргенціны
- Ігракі зборнай Аргенціны па футболе
- Ігракі ФК Бока Хуніярс
- Ігракі ФК К’ева
- Ігракі ФК Эмпалі
- Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург
- Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен
- Ігракі ФК Ювентус