Леандру Кастан
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Леандру Кастан да Сілва | |||||||||||||||||||||||||||
Мянушкі | Castanavarro, Novo Lúcio, Castanlucio, Pelé da Zaga | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
5 лістапада 1986[1][2][3] (36 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 184 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | флангавы абаронца, паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Леандру Кастан да Сілва[4] або Леандра Кастан (парт.: Leandro Castán da Silva; нар. 5 лістапада 1986, Жау, Бразілія) — бразільскі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Леандру пачынаў прафесійную кар’еру ў камандзе роднага горада Жау «XV лістапада», але яшчэ ў юнацкім узросце яго запрыкмецілі скаўты «Атлетыку Мінейру», дзе Леандру працягнуў навучанне. У 2005 годзе дэбютаваў у Серыі А ў складзе новага клуба. Але той сезон быў вельмі няўдалым для клуба з Белу-Арызонты, які выляцеў у Серыю B. Леандру Кастан аднак дапамог сваёй камандзе ў наступным годзе вярнуцца ў эліту, а ў 2007 годзе адправіўся ў шведскі «Хельсінгбарг».
У Швецыі Леандру правёў толькі адзін сезон, паспеўшы адзначыцца ў еўракубках голам у браму нідэрландскага ПСВ. У 2008 годзе перайшоў у «Грэміу Баруэры», а ў 2010 годзе далучыўся да складу клуба «Карынтыянс». У 2011 годзе «Карынтыянс» стаў чэмпіёнам Бразіліі, а ў 2012 годзе ўпершыню ў сваёй гісторыі дайшоў да фіналу і выйграў Кубак Лібертадорэс. Леандру Кастан трапіў у сімвалічную зборную гэтага турніру.
2 ліпеня 2012 года было абвешчана аб пераходзе Леандру ў італьянскую «Рому» за 5,5 млн еўра[5]. У новым клубе ігрок атрымаў месца ў стартавым складзе дзякуючы шэрагу паспяховых выступаў. Свой першы гол за «Рому» забіў 8 снежня 2012 года ў матчы супраць «Фіярэнціны», які скончыўся перамогай рымскага клуба з лікам 4:2.
У сезоне 2014/15 страціў месца ў асноўным складзе «Ромы». 10 ліпеня 2016 года «Сампдорыя» абвясціла аб арэндзе Кастана[6], аднак ужо 18 жніўня таго ж года, так і не згуляўшы за «Сампдорыю» ў чэмпіянаце, далучыўся да «Тарына»[7]. Улетку 2017 года вярнуўся ў «Рому», аднак да канца 2017 года на полі не з’яўляўся. У студзені 2018 года быў аддадзены ў арэнду «Кальяры»[8]. У жніўні 2018 года пакінуў «Рому»[9] і неўзабаве вярнуўся ў Бразілію, папоўніўшы склад клуба «Васка да Гама», дзе гуляў да студзеня 2022 года.
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Дэбютаваў за нацыянальную зборную Бразіліі ў гульні супраць зборнай Японіі 16 кастрычніка 2012 года, якая прайшла на стадыёне ва Уроцлаве.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
«Карынтыянс»:
- Чэмпіён Бразіліі: 2011
- Уладальнік Кубка Лібертадорэс: 2012
Зноскі
- ↑ Leandro Castán // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ LEANDRO CASTAN da silva // Argentine Soccer Database
- ↑ Leandro Castan Da Silva // As — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ Corinthians vende Leandro Castán para o Roma: R$ 13 milhões. Globo Esporte.
- ↑ «Сампдория» объявила об аренде Кастана. by.tribuna.com.
- ↑ Кастан покинул «Сампдорию» спустя месяц и перешел в «Торино» на правах аренды
- ↑ «Кальяри» арендовал защитника «Ромы» Кастана
- ↑ Кастан покинул «Рому»
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Леандру Кастан
- Нарадзіліся 5 лістапада
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў штаце Сан-Паўлу
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Бразіліі
- Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
- Ігракі ФК Васка да Гама
- Ігракі ФК Кальяры
- Ігракі ФК Тарына
- Ігракі ФК Сампдорыя
- Ігракі ФК Рома
- Ігракі ФК Карынтыянс
- Ігракі ФК Грэміу Баруэры
- Ігракі ФК Хельсінгбарг
- Ігракі ФК Атлетыку Мінейру