Леанор (герцагіня Готландская)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Леанор
Партрэт
Coat of arms of Princess Leonore, Duchess of Gutland.svg
Імя пры нараджэнні англ.: Leonore Lilian Maria Bernadotte
Род дзейнасці арыстакратка, вучань
Дата нараджэння 20 лютага 2014(2014-02-20)[1] (8 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Веравызнанне Шведская царква
Бацька Крыстафер О’Ніл[d][3]
Маці Мадлен, герцагіня Хэлсінгландская і Гэстрыкландская[3]
Узнагароды і прэміі
ордэн Серафімаў
Commons-logo.svg Леанор на Вікісховішчы

Леанор Ліліян Марыя, прынцэса Швецыі, герцагіня Готландская (шведск.: Prinsessan Leonore Lilian Maria, Hertiginna av Gotland; нар. 20 лютага 2014, Нью-Ёрк) — першае дзіця шведскай прынцэсы Мадлен, герцагіні Хэлсінгландскай і Гэстрыкландскаяй, і яе мужа, Крыстафера О’Ніла; унучка кіруючага караля Швецыі Карла XVI Густава і яго жонкі каралевы Сільвіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацькі Леанор, шведская Прынцэса Мадлен і Крыстафер О’ніл, амерыканскі фінансіст брытанскага паходжання, пазнаёміліся ў Нью-Ёрку. 25 кастрычніка 2012 года адбыліся заручыны, 8 чэрвеня 2013 года яны пажаніліся. У верасні 2013 года было афіцыйна абвешчана аб цяжарнасці прынцэсы. Пасля вяселля пара працягнула жыць у Нью-Ёрку, дзе Мадлен працавала ў Сусветным фондзе дзяцінства[en] — дабрачыннай арганізацыі, створанай у 1999 годзе пры ўдзеле яе маці каралевы Сільвіі (фонд займаецца паляпшэннем ўмовы жыцця дзяцей ва ўсім свеце, асабліва ў небяспечных рэгіёнах).

Прынцэса Леанор, дачка прынцэсы Мадлен і Крыстафера О’ніла, нарадзілася ў Нью-Ёрку 20 лютага 2014 у 22:41 па мясцовым часе ў Прэсвітарыянскім шпіталі пры Медычным коледжы Вайл-Карнел.

26 лютага 2014 года ў Каралеўскім палацы ў Стакгольме адбылося ўрачыстае пасяджэнне Савета Міністраў Швецыі, на якім прысутнічалі кароль Карл XVI Густаў, кронпрынцэса Вікторыя спікер шведзкага парламэнту Пер Вестэрберг і прэм’ер-міністр Ён Рэйнфельт. На пасяджэнні было абвешчана аб нарачэнні нованароджанай імем Леанор Ліліян Марыя і аб наданні ёй тытула прынцэсы, герцагіні Готландскай. Імя Леанор для Швецыі з’яўляецца рэдкім: па статыстыцы, у лютым 2014 года толькі ў 128 жанчын у гэтай краіне яно ўваходзіла ў склад імя, пры гэтым толькі ў 35 яно выкарыстоўвалася ў якасці першага. Імя Ліліян было дадзена нованароджанай у гонар шведскай прынцэсы Ліліян, герцагіні Халандскай (1915—2013), жонкі прынца Бертыля, герцага Халандскага (1912—1997), роднага дзядзькі кіруючага караля Карла XVI Густава. Прынцэса Мадлен прысутнічала на яе пахаванні ў сакавіку 2013 года.

У сілу закона аб абсалютнай прымагенітуре, дзеючага ў Швецыі з 1980 года, з’яўляецца дзявятай у парадку атрымання ў спадчыну шведскага пасаду (пасля кронпрынцэсы Вікторыі, прынцэсы Эстэль, прынца Оскара, прынца Карла Філіпа, прынца Аляксандра, прынца Габрыэля, прынца Юльяна і сваёй маці, прынцэсы Мадлен)[5][6][7].

Прынцэса Леанор з бацькамі. Стакгольм, 6 чэрвеня 2014 года.

2 сакавіка 2014 года ў Каралеўскім палацы ў Стакгольме адбыўся ўрачысты малебен Te Deum, прысвечаны нараджэнню прынцэсы.

Хрышчэнне прынцэсы Леанор адбылося ў Стакгольме ў царкве палаца Дротнінгхольм 8 чэрвеня 2014 года — у гадавіну вяселля яе бацькоў[8]. Многія сродкі масавай інфармацыі вялі прамую трансляцыю гэтай падзеі.

Хроснымі прынцэсы Леанор сталі[9]: спадчынная прынцэса Швецыі Вікторыя, Луіза Готліб (блізкая сяброўка прынцэсы Мадлен), Патрык Зомерлат (стрыечны брат прынцэсы Мадлен па матчынай лініі), Таццяна д’Або (сястра Крыстафера О’ніла), граф Эрнст Абенсперг унд Траўн (муж сястры Крыстафера О’ніла Наташы), Аліса Бэмфорд (сяброўка дзяцінства Крыстафера О’ніла).

27 красавіка 2015 года Леанор здзейсніла свой першы замежны візіт. Разам з бацькамі і бабуляй — каралевай Сільвіяй — яна пабывала на аўдыенцыі ў Папы Рымскага ў Рыме.

Зараз прынцэса разам з бацькамі і малодшым братам Нікаласам пражывае ў Лондане.

3 чэрвеня 2016 года прынцэса Леанор здзейсніла свой першы афіцыйны візіт у «сваё» герцагства Готланд.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Кавалер Ордэна Серафімаў (вышэйшы ордэн Швецыі) з нараджэння.

Тытул[правіць | правіць зыходнік]

  • Яе Каралеўскае Высокасць, прынцэса Леанор Шведская, герцагіня Готландская (да 7 кастрычніка 2019).
  • З 7 кастрычніка 2019 згодна з камюніке аб зменах у шведскім каралеўскім доме прынцэса Леонор пазбаўленая звання Яе Каралеўскага Высокасці; тытулы прынцэсы і герцагіні Готландской, падараваныя каралём, за ёй захоўваюцца. У далейшым ад яе таксама не будзе чакацца выкананне каралеўскіх абавязкаў[6].

Зноскі

  1. Lundy D. R. Princess Leonore Lillian Maria Bernadotte, Duchess of Gotland // The Peerage
  2. https://royalcentral.co.uk/europe/sweden/exclusive-swedish-royal-court-confirms-princess-leonores-citizenship-status-137826/ Праверана 6 красавіка 2020.
  3. 3,0 3,1 Lundy D. R. The Peerage
  4. 4,0 4,1 EXCLUSIVE: Swedish Royal Court confirms Princess Leonore’s citizenship status Праверана 6 красавіка 2020.
  5. H.R.H. Princess Leonore - Biography (недаступная спасылка). www.kungahuset.se. Swedish Royal Court. — «In accordance with the 1979 Act of Succession, which entered into force on 1 January 1980, Princess Leonore is sixth in the line of succession, following Princess Madeleine.»  Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 13 June 2014.
  6. 6,0 6,1 Communiqué on changes to The Royal House. Праверана 08-10-2019.
  7. Förändringar inom Det Kungl. Huset. Праверана 25 ліпеня 2021.
  8. Princess Leonore's christening(англ.)  (недаступная спасылка). Kungliga Hovstaterna (8 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2014. Праверана 23 чэрвеня 2014.
  9. A short summary about Princess Leonore's christening ceremony (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2015. Праверана 8 красавіка 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]