Леаніды
Метэорны паток | |
---|---|
![]() Метэорны паток Леаніды. 1833 год | |
Перыяд актыўнасці | 6 — 30 лістапада |
Дата максімуму актыўнасці | 17 лістапада |
Каардынаты радыянта | α = 152°, δ = +22° |
Зенітны часавы лік | 15 |
Назіраемая хуткасць | 71 км/с |
Год адкрыцця | 1832[1] |
Родапачынальнік | 55P/Тэмпеля — Тутля |
Леаніды — метэорны паток з радыянтам у сузор'і Льва (R. A. = 153°, Decl. = +22°), дзеючы з 14 па 21 лістапада. Знакаміты моцнымі метэорнымі дажджамі.
Звязаны з каметай 55P/Тэмпеля — Тутля. Мае ярка выяўленую перыядычнасць каля 33 гадоў, якая адпавядае вяртанням каметы-прамаці да Сонца. Апошні раз камета прайшла перыгелій у 1998 годзе, і зноў вернецца толькі ў 2031. Патоку характэрны хуткія бялёсыя метэорамі, якія ўлятаюць у атмасферу Зямлі з хуткасцю 71 км/с.
У апошні раз магутны метэорны дождж назіраўся ў 1966 годзе, калі кожную гадзіну ў зямной атмасферы згарала да 150 тысяч метэораў.
- У 1999 годзе ZHR склала некалькі тысяч. Таксама прыкметныя ўсплёскі былі ў 2000 і 2001 гадах.
- У 2010 годзе — ZHR каля 30[2], назіранням моцна замінаў Месяц у фазе 80 %.
Зноскі
- ↑ Бабаджанаў П.Б. Метеоры и их наблюдение. — М.: Наука, 1987. — С. 167. — (Библиотека любителя астрономии).
- ↑ IMO: Leonids 2010 Архівавана 15 лістапада 2010.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Назіранні і гісторыя ЛеанідАрхівавана 4 сакавіка 2013. (англ.)