Перайсці да зместу

Леанід Аляксандравіч Барысаглебскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Аляксандравіч Барысаглебскі
Дата нараджэння 6 красавіка 1912(1912-04-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 студзеня 2007(2007-01-28) (94 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера тэарэтычная фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1970)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Фёдар Іванавіч Фёдараў
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені

Леані́д Алякса́ндравіч Барысагле́бскі (6 красавіка 1912, Санкт-Пецярбург — 28 студзеня 2007[1]) — беларускі фізік-тэарэтык, настаўнік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1970), прафесар (1972).

Скончыў Навагрудскую беларускую гімназію (май 1931), Віленскі ўніверсітэт (1938). Член Беларускага студэнцкага саюза. З 1944 у Мінску, выкладчык у БДУ. Займаўся навуковай працай, распрацаваў рэлятывісцкую тэорыю элементарнай часціцы ў адвольных спінавых станах. З 1972 — прафесар.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па квантавай механіцы, атамнай і ядзернай фізіцы, вывучэнні імавернасцей забароненых радыяцыйных пераходаў атамаў, ядраў і электроннай канверсіі гама-выпрамянення. Распрацаваў рэлятывісцкую тэорыю элементарнай часціцы, якая можа знаходзіцца ў адвольных спінавых станах.

  • Л. А. Борисоглебский. Запрещенные линии в атомных спектрах. // УФН, Т. 66, № 12 (1958).
  • Л. А. Борисоглебский. Монопольные переходы атомных ядер. // УФН, Т. 81, № 10 (1963).
  • Л. А. Борисоглебский, Э. М. Андерсон, В. Ф. Трусов, Г. С. Шуляковский. Таблицы по внутренней конверсии гамма-лучей на высших оболочках атома. — Минск: Изд-во БГУ, 1972.
  • Л. А. Борисоглебский. Квантовая механика. — Минск: Изд-во БГУ, 1981; 1988 (2-е изд.).

Зноскі