Леанід Аляксандравіч Цупрык
Леанід Аляксандравіч Цупрык | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
26 сакавіка 1955 (66 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Леанід Аляксандравіч Цупрык (нар. 26 сакавіка 1955, в. Белы Лясок, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут, матэматык; Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі, спецыяліст у галіне дзяржаўнага і муніцыпальнага кіравання.
Працаваў лабарантам кабінета фізікі, настаўнікам фізікі СШ № 1 г. Ляхавічы; метадыстам па прафарыентацыі вучняў метадычнага кабінета, інспектарам школ аддзела адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама; дырэктарам СШ № 20 г. Баранавічы; загадчыкам аддзела адукацыі, намеснікам старшыні Баранавіцкага гарвыканкама; намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама.
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»; знакамі «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Жанаты, мае сына і дачку.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 26 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Нарадзіліся ў Пружанскім раёне
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Выпускнікі РАДС пры Прэзідэнце РФ
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Выдатнікі адукацыі Беларусі
- Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Намеснікі старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта