Леанід Мікалаевіч Асядоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Леанід Асядоўскі)
Леанід Мікалаевіч Асядоўскі
Дата нараджэння 9 красавіка 1934(1934-04-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лютага 1990(1990-02-12) (55 гадоў)
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Вучоба

Леанід Мікалаевіч Асядо́ўскі (нар. 9 красавіка 1934, в. Лошыца, цяпер у межах Мінска — 12 лютага 1990) — беларускі жывапісец.

Леанід Асядоўскі. «Народныя мастакі Беларусі»

Скончыў у 1961 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы, з 1983 года у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах фігуратыўнай карціны, партрэта, пейзажа. У творчасці пераважалі гісторыка-рэвалюцыйная тэматыка і тэмы сучаснасці. Сярод твораў: «Хай заўжды будзе сонца» (1964), «Нафта беларуская ёсць!» (1972), «Дажынкі» (1980), «Балада пра маці» (1986), трыпціхі «М. В. Фрунзэ ў Мінску» (1967), «25-га. Першы дзень» (1969), партрэты «Партрэт маладога вучонага» (1968), «Пачынальнікі беларускай музыкі» (1983), пейзажы «Сакавік» (1961), «Зімовы матыў» (1965), «Пасля дажджу» (1967) і інш. Аўтар дыярам «Мінскі „кацёл“» для Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны (1969—1971; у сааўтарстве), «Бой пад Мсціслававічамі» для Клімавіцкага краязнаўчага музея (1981).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]