Леанід Барысавіч Коган
Леанід Барысавіч Коган | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 14 лістапада 1924[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 снежня 1982[2][3] (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | скрыпач |
Інструменты | скрыпка |
Жанры | класічная музыка |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
![]() |
Леанід Барысавіч Коган (руск.: Леонид Борисович Коган; 14 лістапада 1924, г. Екацярынаслаў, Украінская ССР — 17 снежня 1982) — расійскі скрыпач, педагог. Народны артыст СССР (1966).
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1948, клас А. Ямпольскага), з 1952 выкладаў у ёй (з 1963 прафесар). З 1944 саліст Маскоўскай філармоніі.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў як саліст і ансамбліст. Рэпертуар уключаў скрыпічную музыку розных стыляў, эпох і народаў, ад манументальных твораў, што вымагаюць глыбіні інтэрпрэтатарскай канцэпцыі і шырыні музычнага мыслення, да мініяцюр, заснаваных на філіграннай апрацоўцы дэталей. Яго выкананне вылучалася рамантычнай узнёсласцю, эмацыянальнай насычанасцю, моцным тэмпераментам.
Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Першая прэмія на Міжнародным конкурсе скрыпачоў імя каралевы Лізаветы (Брусель, 1951)
- Ленінская прэмія (1965)
- Ганаровы акадэмік Нацыянальнай акадэміі «Санта-Чэчылія» (1982)
Зноскі
- ↑ Коган Леонид Борисович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б Leonid Borissowitsch Kogan // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Leonid Kogan // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 14 лістапада
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Днепрапятроўску
- Памерлі 17 снежня
- Памерлі ў 1982 годзе
- Памерлі ў Маскоўскай вобласці
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі Цэнтральнай музычнай школы
- Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі
- Выкладчыкі Маскоўскай кансерваторыі
- Члены КПСС
- Лаўрэаты Ленінскай прэміі
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Скрыпачы СССР
- Скрыпачы Расіі
- Музычныя педагогі СССР
- Музычныя педагогі Расіі
- Акадэмічныя музыканты СССР
- Акадэмічныя музыканты Расіі
- Памерлі ад інфаркту міякарда