Леанід Восіпавіч Пастарнак
| Леанід Восіпавіч Пастарнак | |
|---|---|
| руск.: Леонид Пастернак | |
| | |
| Дата нараджэння | 22 сакавіка (3 красавіка) 1862[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 31 мая 1945[4][5][…] (83 гады) |
| Месца смерці |
|
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Rosa Kaufman[d] |
| Дзеці | Alexander Pasternak[d], Барыс Леанідавіч Пастарнак, Josephine Pasternak[d] і Lydia Pasternak Slater[d] |
| Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр, дзеяч выяўленчага мастацтва |
| Жанр | партрэт |
| Вучоба | |
| Мастацкі кірунак | постімпрэсіянізм |
| Уплыў | Luigi Iorini[d] |
| Уплыў на | Q85995140? |
Леанід Восіпавіч Пастарнак (руск.: Леонид Осипович Пастернак; 22 сакавіка (3 красавіка) 1862[1], Адэса, Адэскае граданачальніцтва[d], Расійская імперыя[2][3] — 31 мая 1945[4][5][…], Оксфард[6]) — расійскі жывапісец, графік. Акадэмік Пецярбургскай АМ (з 1905). Бацька Б. Л. Пастарнака.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Новарасійскі ўніверсітэт у Адэсе (1885), адначасова вучыўся ў Мюнхенскай АМ. Выкладаў у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (з 1894). Экспанент Таварыства перасоўных выставак (з 1889). Член-заснавальнік аб’яднання «Саюз рускіх мастакоў» (з 1903). З 1921 жыў у Германіі, Вялікабрытаніі.
Працаваў у жанры партрэта, станковай і кніжнай графікі. Стварыў цыкл твораў, прысвечаных Л. Талстому, партрэты М. Горкага (1906), А. Скрабіна (1909), С. Рахманінава, Э. Верхарна (абодва 1913), А. Эйнштэйна (1924), Р. М. Рыльке (1926), Л. Карыта (1927), Г. Гаўптмана (1930), цыкл натурных партрэтаў У. Леніна і інш. Яго партрэтам уласцівы выразнасць, лаканізм, увага да духоўнага жыцця чалавека. Аўтар ілюстрацый да раманаў «Вайна і мір» і «Уваскрэсенне» Талстога, твораў М. Лермантава, жанравых карцін «Ліст з радзімы» (1889), «Дамоў на радзіму» (1891), «Пасяджэнне савета выкладчыкаў Маскоўскага вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства» (1902), серыі пейзажаў гарадоў Паўночнай Еўропы (1908), малюнкаў дзяцей і інш.
Творчасці Леаніда Пастарнака ўласцівы эмацыянальная выразнасць, тонкасць каларыту, зварот да пленэрнага жывапісу, праца пры вячэрнім асвятленні.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Да родных (1891)
-
Востраў Руген (1906)
-
Леў Талстой (1908)
-
Альберт Эйнштейн (1924)
-
Райнер-Марыя Рыльке (1926)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #11873945X // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ а б http://www.yivoencyclopedia.org/article.aspx/Pasternak_Leonid
- ↑ а б http://connection.ebscohost.com/c/articles/70051228/les-soci-t-s-secr-tes-de-lart-contemporain
- ↑ а б Leonid Osipovich Pasternak
- ↑ а б Burleigh-Motley M. Leonid Pasternak // Pasternak, Leonid // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T065721
- ↑ а б http://www.tretyakovgallerymagazine.com/node/2356
- ↑ Find a Grave — 1996.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. В. Спрынчан. Пастарнак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).