Леанід Гаўрылавіч Чубрыкаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Леанід Гаўрылавіч Чубрыкаў
руск.: Леонид Гаврилович Чубриков
Дата нараджэння 8 верасня 1926(1926-09-08) (96 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Flag of the Soviet Union.svg СССР, Flag of Belarus.svg Беларусь
Навуковая сфера электроніка, аўтаматыка, фізіка, біялогія, медыцына, анкалогія
Месца працы Уральскі філіял Акадэміі навук СССР, Прыазоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, Данбаская дзяржаўная машынабудаўнічая акадэмія, Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

Леанід Гаўрылавіч Чу́брыкаў[1] (руск.: Леонид Гаврилович Чубриков; 8 верасня 1926) — вучоны ў галіне электронікі, доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1994).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сяле Акунёва Сібірскага края РСФСР (зараз у Прамышленнаўскім раёне Кемераўскай вобласці Расіі). Скончыў 6 класаў школы, Чымкенцкае рамеснае вучылішча[2]. У лютым 1944 года быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію[2]. Скончыў Акруговыя курчы радыётэлеграфістаў і ўдзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы, Чэхаславакіі, Германіі[2]. У 1958 годзе скончыў радыётэхнічны факультэт Свярдлоўскага політэхнічнага інстытута па спецыяльнасці «Аўтаматыка і тэлемеханіка». У 1958—1964 гг. Л. Г. Чубрыкаў на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка ва Уральскім філіяле Акадэміі навук СССР. У 1962 годзе скончыў Універсітэт марксізма-ленінізма, у 1963 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1964—1973 гг. на пасадзе дацэнта кафедры аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў Жданаўскага металургічнага інстытута, у 1973—1975 гг. і 1978—2014 гг. у Гомельскім філіяле Беларускага політэхнічнага інстытута (сучасны Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога) на пасадах дацэнта, прафесара кафедры «Тэарэтычныя асновы электратэхнікі» энергетычнага факультэта. У 1975—1977 гг. займаў пасаду загадчыка лабараторыяй ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце методыкі і тэхнікі разведкі у горадзе Рэчыца (Гомельская вобласць), у 1977—1978 гг. загадчыка кафедрай ў Краматорскім індустрыяльным інстытуце.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Круг навуковых інтарэсаў Л. Г. Чубрыкава — электроніка, аўтаматыка, фізіка, біялогія, медыцына, анкалогія. Аўтар шэрагу кніг, манаграфіі, аўтар і сааўтар шэрагу патэнтаў.

Сярод апублікаванага:

  • Скоростные фильтры сигналов — Гомель: ГГТУ им. П. О. Сухого, 2000.;
  • Сущность раковых болезней — Гомель: ГГТУ им. П. О. Сухого, 2004. ISBN 985-420-240-2;
  • Всемирный Закон Развития. Вселенная. Болезни и Жизнь. — Гомель: Полеспечать, 2015.;
  • Основы промышленной электроники: Учебное пособие для вузов. — Гомель, 2003.;
  • Мой путь в науку — Гомель, 2006. — Вып. 3: Очерки о докторах и профессорах — выпускниках и сотрудниках вузов и НИИ Гомельщины. — С. 284—287.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Знак «Выдатнік адукацыі Рэспублiкі Беларусь»
  • Прэмія імя П. В. Сухога (2002).

Таксама мае баявыя і юбілейныя ўзнагароды[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]