Леанід Канстанцінавіч Заяц
Леанід Канстанцінавіч Заяц | |||
| |||
---|---|---|---|
21 жніўня 2012 — 27 сакавіка 2019 | |||
Прэм’ер-міністр: | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў Сяргей Румас | ||
Прэзідэнт: | Аляксандр Лукашэнка | ||
Папярэднік: | Міхаіл Русы | ||
Пераемнік: | Анатоль Хацько | ||
| |||
Прэзідэнт: | Аляксандр Лукашэнка | ||
Папярэднік: | Уладзімір Даманеўскі | ||
Адукацыя: | |||
Дзейнасць: | аграном | ||
Нараджэнне: | 30 верасня 1958 (61 год) | ||
Узнагароды: |
Леані́д Канстанці́навіч За́яц (30 верасня 1958, в. Гацук, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — дзяржаўны дзеяч Беларусі, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2012—2019).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1989 г. скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію.
З 1976 па 1978 гг. служыў у шэрагах Узброеных Сілаў.
У 1989 г. працаваў трактарыстам, брыгадзірам, начальнікам участку, спецыялістам па кормавытворчасці, галоўным аграномам саўгаса «50 год БССР» Слуцкага раёна.
З 1991 г. быў галоўным аграномам саўгаса «Слуцк», старшынёй калгасу «Беларусь» Слуцкага раёна, дырэктарам Слуцкага камбіната хлебапрадуктаў.
У 2001 г. быў прызначаны старшынёй Маладзечанскага райвыканкама, а потым намеснікам старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.
Узнагароджаны медалем «За працоўныя заслугі».
З 2008 г. — генеральны дырэктар ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі».
З 21 жніўня 2012 — міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[1], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[2]
27 сакавіка 2019 года Леанід Заяц вызвалены ад пасады міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. Напярэдадні, 26 сакавіка, падчас паездкі па Магілёўскай вобласці Аляксандр Лукашэнка завітаў у малочны комплекс «Сліжы» ў Шклоўскім раёне, які ўваходзіць у аргахолдынг «Купалаўскае», абурыўся кепскімі ўмовамі ў кароўніку аграхолдынгу, параўнаўшы іх з Асвенцімам, і загадаў зняць з пасадаў «усіх вінаватых»[3].
1 красавіка стала вядома, што Леанід Заяц зойме пасаду старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта[4].
Зноскі
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.) . Праверана 16 кастрычніка 2015.
- ↑ Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь. http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
- ↑ svaboda.org
- ↑ blr.belta.by
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
|
|
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Нарадзіліся 30 верасня
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі» (Беларусь)
- Асобы
- Старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта
- Міністры сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь
- Старшыні Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта
- Намеснікі старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта