Леанід Кірэевіч Левановіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леанід Кірэевіч Левановіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 14 верасня 1938(1938-09-14) (80 гадоў)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Месца працы:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: драматург, пісьменнік

Леанід Кірэевіч Левановіч (таксама Леанід Лявонаў; нар. 14 верасня 1938, в. Клеявічы, Касцюковіцкі раён Магілёўскай вобласці) — беларускі пісьменнік.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Магілеўскае культасветвучылішча (1956). Працаваў ва ўстановах культуры Дзяржынскага і Касцюковіцкага раёнаў (1956-58). У 1957 паступіў на завочнае аддзяленне факультета журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў на Балтыйскім флоце (1958-61). Пасля дэмабілізацыі перавёўся на стацыянар і скончыў універсітэт у 1963. Працаваў у рэспубліканскіх газетах «Знамя юности», «Сельская газета», «Літаратура і мастацтва» (1963-71). У 1971-74 г. — рэдактар аддзела мастацтва і крытыкі часопіса «Нёман». З 1974 — адказны сакратар, з 1975 — рэдактар аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя». У 1980-82 г.—- галоўны рэдактар літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання. З 1984 — старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1975.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкуецца з 1955. Кнігі нарысаў «Гаспадар зямлі» (1971), «Зялёны трохкутнік» (1973) пра вёску. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Мадонна з кветкаю» (1976), «Якар надзеі» (1979), зборніка публіцыстыкі «Хлеб і мужнасць» (1987). Прататып аповесці «Валанцёр свабоды» (1983) Ф. Варанішча — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Аргенціне і Іспаніі, руху Супраціўлення ў Францыі. У цыкле раманаў-хронік пра пасляваенную вёску «Шчыглы» (1986), «Паводка сярод зімы» (1989), «Дзікая ружа» (1993), «Сіняе лета» (1998) імкненне паказаць народную душу, жыццястрйкасць беларускай нацыі, матывы дома і сям'і, працягу роду. Аўтар кнігі «Вяртанне ў радыяцыю» (1997).

Напісаў сцэнарый дакументальнага фільма «Дом майстроў» (пастаўлены ў 1973); аднаактовую п'есу «Ці любіце вы грэчку?» (1972), драму «Пасля разводу» (1980, пастаўлена на радыё ў 1981). Аўтар п'есы «Чабор» (1973, апубл. 1980), гераічнай хронікі «Павел і Хуаніта» (1974).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): даведнік / склад. А. Гардзіцкі. Мн., 1994.
  • Рагуля А. Свягло знутры // Роднае слова. 1998. № 9.
  • Бугаёў Дз. Дасягнутае і страчанае // Полымя. 1999. № 1.
  • Саламевіч І. Левановіч // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.