Леанід Леанідавіч Барткевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леанід Барткевіч
LeonBortkevich-2013.jpg
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Леанід Леанідавіч Барткевіч
Дата нараджэння 25 мая 1949(1949-05-25) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна СССР
Беларусь
Расія
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак
Інструменты Гітара
Жанры Фолк-рок
Калектывы Песняры
Узнагароды

Леані́д Леані́давіч Бартке́віч (нарадзіўся 25 мая 1949 года ў Мінску) — беларускі спявак і музыка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У дзяцінстве быў салістам ў хоры хлапцоў Мінскага палаца піянераў. Пасля сканчэння музычнай школы па класе трубы быў салістам харавога ансамбля «Юнацтва» пры Мінскай кансерваторыі.

Адукацыю атрымаў ў Мінскім архітэктурным тэхнікуме па спецыяльнасці «Праектаванне». Пад час навучання ў тэхнікуме быў салістам мясцовага аркестру, у далейшым стаў вакалістам створанага ім вакальна-інструментальнага ансамбля «Залатыя яблыкі».

Некаторы час працаваў архітэктарам у «Белгіпрасельбудзе». З 1970 года ўвайшоў у склад вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры».

У 1977 годзе Барткевіч развёўся з першай жонкай і ажаніўся з Вольгай Корбут, вядомай савецкай гімнасткай.

У 1980 годзе Барткевіч пакідае «Песняры», і паступае ў ГІТІС на рэжысёрскае аддзяленне.

Некаторы час быў удзельнікам ансамбля «Мальвы», а таксама працаваў салістам ва «Укрканцэрце». Потым быў вакалістам Дзяржаўнага радыё і тэлебачання СССР.

У 1991 годзе разам з жонкай і сынам эмігрыраваў у ЗША, але ў 2000 годзе вярнуўся ў Беларусь і зноў некаторы час працаваў у «Песнярах». Пасля смерці Уладзіміра Мулявіна, Барткевіч арганізаваў у Расіі музычны калектыў з назвай «ансамбль „Песняры“», зарэгістраваўшы аднаіменную гандлёвую марку.

Аўтар біяграфічнай кнігі «„Песняры“ и Ольга» (2003).

Каталік па веравызнанню.

Зноскі