Леанід Максімавіч Марчанка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леанід Максімавіч Марчанка
Дата нараджэння: 1 красавіка 1941(1941-04-01)
Месца нараджэння: Бабруйск, Гомельская вобласць, Сцяг СССР СССР
Дата смерці: 11 сакавіка 1996(1996-03-11) (54 гады)
Месца смерці: Мінск, Сцяг Беларусі Беларусь
Грамадзянства: Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці: дзеяч мастацтваў
Вучоба: Пензенскае мастацкае вучылішча имя К. Савіцкага, Беларускі тэатральна-мастацкі iнстытут
Уплыў: Язэп Драздовіч, Напалеон Орда, Анатоль Тычына

Леанід Максімавіч Марчанка (1 красавіка 1941, Бабруйск, Гомельская вобласць — 11 сакавіка 1996, Мінск) — беларускі мастак-графік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

1955—1960-я — Пензенскае мастацкае вучылішча імя К Савіцкага.

У 1972 скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне графiкi, выкладчыкі — Павел Любамудраў, Арлен Кашкурэвіч, Аляксандр Казлоўскі, Людвиг Асецкі.

З 1974 — член Саюзу мастакоў Беларусі.

Быў выдатным майстрам беларускай пейзажнай графікі, паслядоўнікам ідэй нацыянальнага рамантызму, якія з ХIХ ст. развіваліся ў Язэпа Драздовіча, Напалеона Орды, Анатоля Тычыны, знакамітых мастакоў-падарожнікаў, майстроў архітэктурнага пейзажу.

Афорты, літаграфіі Леаніда Марчанкі не з’яўляюцца прыкладам даследчай працы над прыроднымі матывамі з выяўленнем галоўнага і жывымі тонкімі, як вастрыё іголкі, характарыстыкамі кожнай істотнай дэталі — раслін, нябеснай прасторы, воднай плыні. Ён шматпланава адлюстроўваў прасторы роднага краю.

Прымаў удзел у выставах — звыш трыццаці рэспубліканскіх і больш за дзесяць міжнародных.

Творы мастака знаходзяцца ў калекцыях Нацыянальнага мастацкага музею Беларусі, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, выставачнага аб’яднання «Цэнтральны Дом мастака» (Масква), Музея сучаснага мастацтва ў Кёльне (Германія), Музеі імпрэсіянізму ў Германіі, прыватных зборах Беларусі і замежжа[1].

Зноскі