Леанід Марцінавіч Дайнека

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Леанід Марцінавіч Дайнека
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

28 студзеня 1940(1940-01-28) (77 гадоў)

Месца нараджэння:

Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць, БССР

Грамадзянства:

Беларусь

Альма-матар:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

паэт, празаік

Жанр:

гістарычная проза

Мова твораў:

беларуская

Афіцыйны сайт

Леанід Марцінавіч Дайнека (28 студзеня 1940, в. Змітраўка 2-я, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў БДУ (1967). Працаваў на будоўлях, на Ніжнетагільскім металургічным камбінаце, на Віцебскай студыі тэлебачання, Беларускім тэлебачанні. У 19721989 адказны сакратар часопіса «Маладосць». З 1989 у выдавецтве «Мастацкая літаратура». З 1993 займаецца прадпрымальніцкай дзейнасцю, заснаваў фірмы «Пасад» і «БелПі».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў у друку ў 1961 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Галасы» (1969), «Бераг чакання» (1972), «Мая вясна саракавая» (1979), «Вечнае імгненне» (1985) — лейтматывы твораў: услаўленне роднай зямлі і чалавека працы, роздум над гадамі вайны, маленства, жыццём вёскі. Некаторыя вершы Л. Дайнекі пакладзены на музыку. Таксама аўтар зборніка апавяданняў «Бацькава крыніца» (1976).

Аўтар раманнай дылогія «Людзі і маланкі» (1977) і «Запомнім сябе маладымі» (1979), якая раскрывае складаныя падзеі рэвалюцыі, грамадзянскай вайны, барацьбы з акупантамі, станаўлення беларускай дзяржаўнасці ў 1917—1919; рамана «Футбол на замініраванным полі» (1987), дзе асэнсоўвае тэму горада; фантастычнага рамана «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» (1992).

Гістарычныя раманы[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы як адзін з лепшых беларускіх гістарычных пісьменнікаў. Аўтар раманаў «Меч князя Вячкі» (1987) пра барацьбу Полацка з немцамі ў Ніжнім Падзвінні ў 13 ст., «След ваўкалака» (1988) пра полацкага князя Усяслава Брачыславіча, «Жалезныя жалуды» (1990) пра ранні этап станаўлення Вялікага Княства Літоўскага;. У 2008 годзе выйшаў раман «Назаві сына Канстанцінам», дзеянне ў якім адбываецца ў XV-XVI ст. у Рыме, ВКЛ і Канстанцінопалі.

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларусь: энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 259.
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. — Мн., 1998. — С. 11.
  • Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўн. Т. 2. — Мн., 1993. — С. 312.
  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X — С. 168.