Леанід Мікалаевіч Давыдзенка
| Леанід Мікалаевіч Давыдзенка | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 14 жніўня 1941 (84 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар эканамічных навук |
| Навуковае званне | |
| Альма-матар | |
| Узнагароды | |
Леанід Мікалаевіч Давыдзе́нка (нар. 14 жніўня 1941, Залатаміно, Кармянскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне эканамічнай тэорыі. Доктар эканамічных навук (1990), прафесар (1991)[1][2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 14 жніўня 1941 года ў вёсцы Залатаміно Кармянскага раёна Гомельскай вобласці[2] ў вялікай сялянскай сям’і[3]. Скончыў у 1959 годзе з адзнакай Мiнскi фінансавы тэхнікум, у 1972 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканаміст. Выкладчык палітычнай эканоміі», у 1975 годзе — аспірантуру БДУ[3]. Працаваў эканамістам у Пружанскім райфінаддзеле, інструктарам аддзела навукі і навучальных устаноў Цэнтральнага камітэта Кампартыі Беларусі[2].
У 1975 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Сацыяльна-эканамiчная эфектыўнасць аграрна-прамысловай кааперацыі», а ў 1989 г. — доктарскую дысертацыю на тэму «Абагульванне працы і фарміраванне работніка-гаспадара ва ўмовах разнастайнасці форм уласнасці». З 1990 года мае званне прафесара[3].
У 1984—1987 гадах прарэктар БДУ. У 1987—1991 гадах загадчык кафедры Мінскай ВПШ. У 1991—1997 гадах — загадчык кафедры эканамічных навук БДУ. У 1997—2000 гадах галоўны саветнік групы саветнікаў прэм’ер-міністра. У 2000—2015 гадах — загадчык кафедры БДПУ. З 2015 года — прафесар кафедры міжнароднага турызму факультэта міжнародных адносін БДУ[2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя інтарэсы: эканамічная тэорыя, сістэмы гаспадарання, сусветная эканоміка[3], дзяржаўнае рэгуляванне сацыяльна-эканамічных адносін; аграпрамысловае каапераванне; эканамічныя формы адраджэння работніка-гаспадара; эканамічная культура інвестыцыйных праектаў[2].
Аўтар звыш 400 навукова-метадычных прац, шэрагу манаграфій і вучэбных дапаможнікаў у галіне эканамічнай тэорыі, інстытуцыянальнай рынкавай эканомікі. Сааўтар фундаментальных акадэмічных прац: «Беларуская энцыклапедыя» (Т.5, 1997; Т.10, 2000); «Дзяржаўнае рэгуляванне сацыяльна-эканамічных адносін» (1996 г.); «Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы» (2004 г.); «Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі (да 940-годдзя горада)» (2008 г.); «Беларусь: Народ. Дзяржава. Час» (2009 г.); «Духоўна-маральнае выхаванне на аснове айчынных культурна-гістарычных і рэлігійных традыцый і каштоўнасцяў» (2010 г.). На працягу апошніх гадоў з’яўляўся кіраўніком навуковых праектаў: «Уласнасць на прыродныя рэсурсы і іх эканамічная ацэнка ў Рэспубліцы Беларусь» і «Трансгранічнае супрацоўніцтва: эканамічныя і інстытуцыйныя асновы»[3].
Навуковы рэдактар і сааўтар 10 вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ, выдадзеных з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны навукова абгрунтаваныя метадычныя рэкамендацыі па інвеставанню інавацыйных праектаў, прадпрымальніцкай справе, эканамічнай тэорыі, кіраванню інтэлектуальнай уласнасцю[3].
З’яўляўся членам экспертнага Савета ВАК СССР па эканамічнай тэорыі і сусветнай эканоміцы, ВАК Беларусі. Уваходзіць у склад экспертаў Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў, экспертнага Савета аналіза праектаў фундаментальных даследаванняў па эканоміцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. З’яўляецца членам Саветаў па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый пры БДЭУ. Кіраўнік навуковых прац па эканамічным навукам, падрыхтаваў 3-х доктараў і 15 кандыдатаў навук[3].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны 2 медалямі СССР «За працоўную адзнаку» і «За працоўную доблесць» (1971 г.), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2011), знакам «Выдатнік адукацыі» і іншымі ганаровымі граматамі[3].
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Социально-экономическая эффективность аграрно-промышленного кооперирования. — Мн., 1977.
- Основы экономической теории. — Мн., 1991 (у сааўт.).
- Государственное регулирование социально-экономических отношений. — Мн., 1996 (у сааўт.).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Давыдзенка Леанід Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 569. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- ↑ а б в г д Давыдзенка, Леанід Мікалаевіч (доктар эканамічных навук ; аграрная эканоміка ; нар. 1941). unicat.nlb.by. Праверана 30 верасня 2025.
- ↑ а б в г д е ё ж Леанід Мікалаевіч Давыдзенка (бел.). bsu.by. Праверана 30 верасня 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Давыдзенка Леанід Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 569. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Старонка на сайце БДУ. bsu.by. БДУ. Праверана 10 верасня 2025.
- Давыдзенка, Леанід Мікалаевіч (доктар эканамічных навук ; аграрная эканоміка ; нар. 1941). unicat.nlb.by. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 10 верасня 2025.
- Нарадзіліся 14 жніўня
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Нарадзіліся ў Кармянскім раёне
- Выкладчыкі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Выкладчыкі факультэта міжнародных адносін БДУ
- Дактары эканамічных навук
- Выпускнікі Мінскага фінансава-эканамічнага каледжа
- Выпускнікі БДУ
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Выдатнікі адукацыі Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Эканамісты Беларусі