Леанід Міхайлавіч Несцярчук
Артыкул трэба цалкам перапісаць. |
Леанід Міхайлавіч Несцярчук | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 кастрычніка 1945[1] (79 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар | |
Член у |
Леанід Міхайлавіч Несцярчу́к (нар. 2 кастрычніка 1945, Харкі, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі гісторык, даследчык гісторыі населеных пунктаў і архітэктурных збудаванняў на Беларусі. Спецыяліст па гістарычнай спадчыне і персаналіях славутых ураджэнцаў Берасцейшчыны другой паловы ХVIII-ХІХ ст. Кандыдат гістарычных навук (1996).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 2 кастрычніка 1945 года ў вёсцы Харкі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. У гэтых мясцінах адбылася адна з бітваў вайны 1812 года, з пакалення ў пакаленне перадаваліся гісторыі тых часоў. Леаніда з дзяцінства цікавілі гістарычныя падзеі, што вызначыла яго як краязнаўцу, гісторыка і даследчыка аховы гісторыка-культурнай спадчыны ў будучым.
У 1970 годзе скончыў біёлага-хімічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Працаваў выкладчыкам хіміі і старшынёй вучнёўскага прафсаюзнага камітэта ў ПТВ № 27 г. Брэста, інструктарам Брэсцкага гаркама ЛКСМБ, загадчыкам сектара Брэсцкага абкама ЛКСМБ, першым сакратаром Бярозаўскага райкама ЛКСМБ.
У 1978 годзе скончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу. Працаваў загадчыкам аддзела Брэсцкага райкама КПБ, намеснікам загадчыка аддзела Брэсцкага абкама КПБ, намеснікам начальніка ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама. У 1991—2010 гадах Леанід Міхайлавіч быў вядучым спецыялістам упраўлення культуры аблвыканкама па ахове гістарычнай спадчыны. Быў ініцыятарам стварэння ў 1997 годзе і сакратаром каардынацыйнага савета аблвыканкама па ахове матэрыяльнай і духоўнай спадчыны. З 2001 года — член прэзідыума Беларускага рэспубліканскага Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
З 2002 года з’яўляецца членам Беларускага камітэта Міжнароднай рады па помніках і мясцінах.
Леанід Міхайлавіч у 1991 годзе прымаў актыўны ўдзел у рэстаўрацыі і адкрыцці Свята-Пакроўскай царквы — помніка архітэктуры 1825 года ў в. Гарадзечна Пружанскага раёна. Таксама пры яго непасрэдным удзеле была адноўлена каля в. Паддубна мемарыяльная капліца на месцы пахавання рускіх воінаў Гарадзечанскай бітвы 1812 года.
У 1996 годзе Л.М. Несцярчук скончыў Варшаўскую акадэмію палацава-паркавай архітэктуры. Атрымаў навуковую ступень кандыдата гістарычных навук пасля абароны ў Беларускім дзяржаўным універсітэце дысертацыі «Баявыя дзеянні 3-й Заходняй Рускай арміі ў Айчынную вайну 1812 года на тэрыторыі Беларусі» (навуковы кіраўнік — прафесар А. П. Ігнаценка).
Л.М. Несцярчук быў ініцыятарам стварэння ў 1994 годзе і старшынёй Брэсцкага міжраённага грамадска-культурнага аб’яднання імя Тадэвуша Касцюшкі. Арганізатар дэлегацый грамадскасці Брэстчыны да ўдзелу ў штогадовым Міжнародным Касцюшкаўскім сімпозіўме ў Мацеёвіцах пад Варшавай (Польшча).
Несцярчук — адзін з актыўных ініцыятараў і арганізатараў годнага ўшанавання слынных ураджэнцаў Беларусі: Тадэвуша Касцюшкі, Міхала Клеафаса Агінскага, Рамуальда Траўгута, Адама Міцкевіча, Напалеона Орды, Станіслава Аўгуста Панятоўскага, Тадэвуша Рэйтана і інш. знакамітых асоб, а таксама, добраўладкавання палёў бітваў, якія адбыліся на тэрыторыі Брэстчыны перыядаў ВКЛ, Рэчы Паспалітай, руска-французскай кампаніі 1812 г., 1-й сусветнай, Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гг.
У 2015 г. выступіў ініцыятарам правядзення пошукавых работ на палях Гарадзечненскай бітвы 1812 г. і ўрачыстага перапахавання астанкаў воінаў каля помніка-капліцы «Даблесным продкам, палеглым у бітве пад Гарадзечна».
З ініцыятывы Л.М. Несцярчука ў в. Харкі 25 сакавіка 2018 г. пры падтрымцы вяскоўцаў і мясцовага лясніцтва на месцы гістарычнага пастаялага двара, які існаваў тут на старадаўнім гасцінцы з часоў ВКЛ, быў закладзены вясковы парк і ўсталяваны памятны знак з высячанымі на ім аўтарскімі словамі:
«Бацькоўскі край шануемы спрадвечна,
Яго падараваў Магутны Бог і Беларусь навечна!»
Шматгадовымі намаганнямі Л.М. Несцярчука, у 2024 годзе афіцыйна пачата падрыхтоўка навукова-праектнай дакументацыі па кансервацыі з элементамі рэстаўрацыі руін берасцейскага сярэднявечнага кляштара бернардзінак, яго мемарыялізацыі і музеефікацыі.
Л.М. Несцярчук глыбока перакананы і на ўсіх узроўнях улады даказвае неабходнасць адкрыцця доступу шырокай грамадскасці да руін берасцейскага кляштара бернардзінак пасля іх кансервацыі. Руіны кляштара гэта, безумоўна, нацыянальны здабытак і ўнікальны помнік гісторыі, культуры, археалогіі, архітэктуры, духоўнай культуры сярэднявечнага Бярэсця, а таксама, помнік гісторыі кадэцкай школы, вайсковай медыцыны і баявой славы Брэсцкай крэпасці.
Па думцы Леаніда Міхайлавіча, толькі дзяржава здольна вярнуць да жыцця гісторыка-культурныя каштоўнасці і палацава-паркавыя ансамблі. Сядзібы А. Міцкевіча ў Завоссі, Н. Орды ў Варацэвічах, Нямцэвічаў у Скоках, Т. Касцюшкі ў Мерачоўшчыне - прыклады адраджэння страчанага. Але, як лічыць Леанід Міхайлавіч, ажыўленне векапомнай мінуўшчыны з’яўляецца высакароднай справай і важна зразумець, каб сутнасць спрадвечнага імкнення нашых продкаў да вольнасці і вышынь хрысціянскай маралі сталі блізкімі і зразумелымі кожнаму грамадзяніну нашай Бацькаўшчыны, каб неабходнасць асабістага ўдзелу ў захаванні гісторыка-культурнай спадчыны і ўшанаванні памяці аб продках стала часткай яго сумлення і гонару.
Грамадска-палітычная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1989 г.. Леанід Міхайлавіч, знаходзячыся на высокай дзяржаўнай пасадзе, у знак пратэсту супраць разбуральнай палітыкі тагачаснага кіраўніцтва СССР публічна выступіў супраць рэзкага падвышэння акладаў дзяржапарату і адмовіўся ад штомесячных дабавак на карысць Рэспубліканскага анкалігічнага дзіцячага цэнтра і на ўратаванне разбураных храмаў.
У гэты крызісны для краіны час, ён накіраваў асабісты зварот у Палітбюро ЦК КПСС, апублікаваў некалькі артыкулаў у рэспубліканскіх СМІ аб тым, што перабудова ў СССР зайшла ў тупік, выказаў шэраг асабістых прапаноў аб рэарганізацыі дзяржапарата, чым выклікаў негатыўную рэакцыю тагачаснага кіраўніцтва.
З другога боку Леанід Міхайлавіч атрымаў мноства пісем, зваротаў, водгукаў з розных куткоў Беларусі, непасрэдна ад шэрагу працоўных калектываў балаціравацца ў Вярхоўны Савет 12-га склікання, але пайсці ў вялікую палітыку тады адмовіўся, многім людзям стаў актыўна дапамагаць у вырашэнні іх жыццёвых праблем. Распад савецкай дзяржавы Леанід Міхайлавіч успрыняў як аб’ектыўную і непазбежную гістарычную падзею, у выніку якой, Беларусь атрымала ўнікальную каштоўнасць – самастойны шлях для развіцця і росквіту. Летам 1990 г. ён быў афіцыйна прызначаны кіраўніком і забяспечыў выезд групы дзяцей з Чарнобыльскай зоны (380 чал.) для іх лячэння і рэабілітацыі ў спецылізаваным санаторыі на беразе Балтыйскага мора ў г. Растоку (Германія).
За актыўную грамадскую пазіцыю, крытычныя адносіны да дзейнасці дзяржаўных арганаў у 1992 г., праз неабгрунтаванае скарачэнне, быў адхілены ад займаемай пасады намесніка начальніка ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.
У 1995 і 1996 гг. Леанід Міхайлавіч быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па Пружанскай і Брэсцкай-Паўднёвай выбарчых акругах ад блока дэмакратычных сіл, але па выніках выбараў не набраў дастатковай колькасці галасоў выбаршчыкаў.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар 10 манаграфій, 140 навуковых публікацый, шэрагу кніг па гістарычнай спадчыне і многіх публікацый па праблемах гісторыі краю: «Отечественная война на Брестчине» (1990), «Высокае: 500 гадоў», у сааўтарстве (1994), «Гарадзечна: гістарычны нарыс» (1997), «Палацы, паркі і замкі Баранавіцкага раёна» (1999), «Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X—XX стст.» (2002) і інш. Кніга Л. М. Несцерчука «Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны» атрымала гран-пры на VI Міжнародным конкурсе «Мастацтва кнігі» дзяржаў-удзельніц СНД (2009).
Усе навуковыя выданні падараваны аўтарам гарадскім і раённым бібліятэкам і музеям Беларусі, а, таксама, асобным музеям і бібліятэкам Масквы і Санкт-Пецярбурга, Кіева і Львова, Вільнюса і Каўнаса, Ватыкана, Рыма і Фларэнцыі, Парыжа, Лондана, Вашынгтона, Нью-Ёрка, Філадэльфіі і Новага Арлеана, Салатурна (Швейцарыя) і інш.;
Часта прымае ўдзел у навуковых канферэнцыях з дакладамі па гісторыі краю. Выступіў з дакладам аб бітве пад Гарадзечнам на міжнароднай навуковай канферэнцыі «Айчынная вайна 1812 года і Беларусь», арганізаванай Кобрынскім ваенна-гістарычным музеем імя А. В. Суворава (21 ліпеня 2012 г.). Зрабіў даклад «Михал Клеофас Огинский — дипломат, композитор, сенатор и его роль в политической жизни Российской империи» на навукова-практычнай канферэнцыі «От Малороссии до Арктики. Российская империя в событиях и лицах» (Санкт-Пецярбург, 24-25 студзень 2014 г.).
З мэтай збору матэрыялаў па гісторыі Беларусі Леанід Міхайлавітч здзейсніў навуковыя вандроўкі па шэрагу музеяў, бібліятэк і архіваў Польшчы, Італіі, Ватыкана, Францыі, Германіі, Швейцарскай Канфедэрацыі, Украіны, Расіі і Літвы, а, таксама на поле бітвы 1410 г. пад м. Грунвальд і на палі бітваў паўстанцаў Т. Касцюшкі 1794 г. пад мм. Рацлавіцы і Мацыевіцы (Польшча) і інш. гістарычныя мясціны.
Па тэмах «Арганізацыя аховы сусветнай культурнай спадчыны» і «Шляхам Т. Касцюшкі» у 2005—2006 гг. ён двойчы выязджаў на стажыроўку ў ЗША, дзе вывучаў амерыканскі вопыт арганізацыі аховы, зберажэння і аднаўлення нацыянальных культурных здабыткаў.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у вайне 1812 года. Паміж Напалеонам і Аляксандрам / Л. Несцярчук. — Брэст : Паліграфіка, 2012. — 319 с. : іл.
- Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны / Л. Несцярчук; уступ. арт.: А. Лакотка, В. Дадзіёмава. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. — 429 с. : іл.
- Станіслаў Аўгуст Панятоўскі: манарх, асветнік, мецэнат / Л. Несцярчук. — Брэст : Брэсцкая друкарня, 2011. — 298 с. : іл.
- Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка : Вяртанне героя на радзіму / Л. Несцярчук. — Брэст : Брэсцкая друкарня, 2006. — 295 с. : іл. (Знакамітыя людзі Беларусі).
- Ахова гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі : асноўныя этапы фарміравання, сучасны стан і перспектывы / Л. М. Несцярчук. — Мінск : БЕЛТА, 2003. — 283 с.
- Міхал Клеафас Агінскі : Ліцвін, Патрыёт, Творца / Л. Несцярчук. — Брэст: Брэсцкая друкарня, 2015. — 356 с.
- Адам Міцкевіч : Геній, Паэт, Ліцвін / Л. Несцярчук. — Брэст: Брэсцкая друкарня, 2019. — 376 с.
- Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X—XX стагоддзяў: гісторыя, стан, перспектывы / Л. Несцярчук. — Мінск : БЕЛТА, 2002. — 334 с. : іл.
- Пісьмовыя крыніцы аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі / Л. М. Несцярчук // Веснік Брэсцкага універсітэта. Серыя гуманітарных і грамадскіх навук. 2005. № 1 (22). С. 41—47.
- Гарадзечна: матэрыяльная і духоўная спадчына : гіст.-архіт. нарыс / Л. М. Несцярчук. — Брэст : МПП «Тэхнічны цэнтр-88», 1997. — 42 с.
- Перспектывы аднаўлення гісторыка-культурных аб’ектаў старасветчыны на Берасцейшчыне / Л. М. Несцерчук // Берасцейскія кнігазборы : матэрыялы міжнар. навук-практ. канф. «Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання», Брэст, 30-31 кастр. 2008 г. / Брэсц. абл. б-ка. Мінск, 2010. С. 10—13.
- Стан і перспектывы гістарычных сядзіб Берасцейшчыны / Л. М. Несцярчук // Берасцейскі хранограф : зб. навук. прац. Брэст, 2004. Вып. 4. С. 71—75.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Юбилейная медаль "Двадцать лет победы в Великой Отечественной войне 1941—1945 гг. — Указ Президиума Верховного Совета СССР от 7 мая 1965 г.;
- Лауреат Белорусского республиканского конкурса студенческих работ, посвященного 50-летию БССР, по теме: «Аграрные отношения и положение крестьянства в развитых капиталистических странах» (1969 г.);
- Почетная грамота ЦК ВЛКСМ. — За заслуги перед комсомолом и в связи с 60-летием ВЛКСМ (1978 г.);
- Почетный знак Белорусского отделения Советского Фонда мира. — За активную работу по укреплению Советского Фонда мира (12.12. 1985 г.);
- Почетная медаль Правления Советского Фонда мира. — За активное участие в деятельности Фонда (11.11. 1987 г.);
- Благодарность Оргкомитета ВДНХ СССР. — За активное участие в подготовке выставки-ярмарки на ВДНХ СССР (июнь. 1990 г.);
- Грамота Митрополита Филарета, патриаршего экзарха всея Беларуси. — За внимание к трудам на ниве церковной, в память 2000-летия Рождества Христова (20.05.2000 г.);
- Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. — За шматгадовую плённую працу, значны ўклад у справу адраджэння і захавання нацыянальнай культуры (2002 г.);
- Грамота Митрополита Филарета, патриаршего экзарха всея Беларуси. — За усердные труды во славу церкви Христовой и на благо Отечества (18.09. 2005 г.);
- Ганаровая грамата Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта. — За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у захаванне нацыянальнай спадчыны (02.10. 2005 г.);
- Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. — За ўклад у развіццё культуры (03.10. 2005 г.);
- Дыплом Нацыянальнай Камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА. — За вялікі ўклад у захаванне культурнай спадчыны Беларусі (29.09. 2010 г.);
- Ганаровы знак Беларускага прафсаюза работнікаў культуры. — За значны ўклад у развіццё галіны культуры Беларусі (Пастанова Прэзідыума БПК № 2 ад 29 верасня 2010 г.);
- Ганаровая грамата Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта. — За высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны (01.10. 2010 г.);
- Падзяка Прэзідыума Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. — За значны ўклад у адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі (2012 г);
- Дыплом лаўрэата прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ў сферы культуры і мастацтва ў намінацыі «Літаратура, журналістыка, крытыка» (Пастанова Прэзідыума БПК № 313 ад 29 верасня 2016 г.);
- Медаль Польскага Фонда імя Т. Касцюшкі. — За развіццё касцюшкаўскай традыцыі ў Беларусі (10.10. 2020 г.);
- Ганаровая грамата Міністэрства інфармацыі Рэспубликі Беларусь. — За значны ўклад у развіццё і папулярызацыю беларускай краязнаўчай літаратуры (2020 г.);
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ opac.vatlib.it
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Несцярчук Леанід Міхайлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Т. 6. — Кн. ІІ: Мінск. «Беларуская энцыклапедыя», 2003. — С. 418.
- НЕСЦЯРЧУК Леанід Міхайлавіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
- Нестерчук Леонид Михайлович // Кто есть кто в Республике Беларусь : 2009. Минск : Энциклопедикс, 2009. С. 161.
- Несцярчук Леанід Міхайлавіч // Корзенко, Г. В. Историки Беларуси в начале XXI столетия : биобиблиографический справочник. Минск : Белорусская наука, 2007. С. 267—268.
- Нестерчук Леонид Михайлович // Кто есть кто в Республике Беларусь : Деловой мир СНГ : вып. 3. Минск : Энциклопедикс, 2006. С. 265.
- Нестерчук Леонид Михайлович // Кто есть кто в Республике Беларусь : 2004. Минск : Энциклопедикс, 2004. С. 204.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- 2 кастрычніка 2015 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Леаніда Міхайлавіча Несцерчука (1945), вучонага-гісторыка, даследчыка падзей вайны 1812 г. на тэрыторыі Беларусі, гісторыі населеных пунктаў і архітэктурных збудаванняў на Беларусі
- Леанід Міхайлавіч Несцярчук на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 2 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1945 годзе
- Нарадзіліся ў Пружанскім раёне
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
- Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
- Члены Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі
- Гісторыкі XXI стагоддзя
- Гісторыкі архітэктуры Беларусі