Перайсці да зместу

Леанід Міхайлавіч Сушчэня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Міхайлавіч Сушчэня
Дата нараджэння 11 лістапада 1929(1929-11-11)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 красавіка 2015(2015-04-19)[2] (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, біёлаг
Навуковая сфера заалогія і гідрабіялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1970)
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды

Леанід Міхайлавіч Сушчэ́ня[5][6] (11 лістапада 1929, вёска Малыя Лукі, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 19 красавіка 2015, Мінск) — беларускі заолаг, гідрабіёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1980; член-карэспандэнт з 1972), акадэмік АН СССР (1990), Расійскай АН (1991), доктар біялагічных навук (1970), прафесар (1980). Замежны член Польскай АН (1994), Літоўскай АН (1995). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). Прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі ў 1992—1997 гадах.

Нарадзіўся ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Скончыў 3 класы польскамоўнай школы.[7]

У часы вайны быў на акупаванай тэрыторыі. Пасля вызвалення вучыўся ў вячэрняй і дзённай школах, працаваў вучнем-тэлеграфістам.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1953). З 1956 года асістэнт кафедры заалогіі беспазваночных біялагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, з 1959 года навуковы супрацоўнік Севастопальскай біялагічнай станцыі АН СССР, з 1964 года загадчык аддзела фізіялогіі Інстытута біялогіі паўднёвых мораў АН УССР. З 1971 года загадчык Аддзела заалогіі і паразіталогіі АН БССР, з 1980 года дырэктар Інстытута заалогіі АН БССР (з 1995 года ганаровы дырэктар Інстытута), адначасова ў 1979—1992 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук АН Беларусі, у 1992—1997 гадах прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі, з 1997 года саветнік Прэзідыума НАН Беларусі. Адначасова ў 1994—1997 — віцэ-прэзідэнт МААН.[8][9][10]

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар прац па першаснай і другаснай прадукцыі вадаёмаў, экалагічнай фізіялогіі, харчаванню, дыханню, росту і балансу энергіі водных беспазваночных, ахове прыроды і навакольнага асяроддзя. Даследаваў інтэнсіўнасць фотасінтэзу планктону і размеркаванне ўзважанага арганічнага рэчыва ў трапічнай зоне Атлантычнага акіяна, Міжземным, Карыбскім морах і Рыжскім заліве. Распрацаваў важныя колькасныя аспекты трафалогіі і экалагічнай энергетыкі водных жывёл, устанавіў суадносіны паміж інтэнсіўнасцю метабалізму і ростам ракападобных у розных экалагічных умовах.

Аўтар больш за 180 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій.

Асноўныя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Интенсивность дыхания ракообразных. — К.: Наукова думка, 1972.
  • Количественные закономерности питания ракообразных. — Мн.: Наука и техника, 1975.
  • Рост водных животных при переменных температурах. — Мн.: Наука и техника, 1978 (совм. с Г. А. Галковской).
  • Биология и продукция ледниковых реликтовых ракообразных. — Мн.: Наука и техника, 1986 (совм. с В. П. Семенченко, В. В. Вежновцом).
  • Продукция планктонных ракообразных и факторы среды. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990 (совм. с В. П. Семенченко, Г. А. Семенюк, И. Л. Трубецковой).
  • Совершенствование принципов и методов охраны и рационального использования животного мира. — Мн.: БелНИИНТИ, 1990 (совм. с М. М. Пикуликом).
  • Животный мир и радиация. — Мн.: БелНИИНТИ, 1991 (совм. с М. М. Пикуликом, А. Е. Плениным).

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1988), Дружбы народаў (1986), Айчыны II ступені (2009), Айчыны III ступені (1999), Дружбы (1999, Расійская Федэрацыя).

Зноскі

  1. Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 247. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. https://web.archive.org/web/20151008215518/https://news.tut.by/society/445084.html
  3. а б в Макаревич Т. А., Жукова Т. В., Ковалевская Р. З. и др. Нарочанская биологическая станция в истории гидробиологии и судьбах гидробиологов, Naroch biological Station in the History of Hydrobiology and in the fates of Hydrobiologists // Историко-биологические исследования — 2022. — Т. 14, вып. 1. — С. 87–109. — ISSN 2076-8176; 2500-1221doi:10.24412/2076-8176-2022-1-87-109
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур — С. 46.
  5. БелЭн 2002.
  6. ЭПБ 1986.
  7. a. Академик Л.М.Сущеня, известный Эколог Белоруссии и сила научного единства (руск.)(недаступная спасылка). Mikhaevitch Tatiana website (9 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2022. Праверана 7 сакавіка 2022.
  8. Постановление Совета МААН от 11 ноября 1994 года № 18
  9. Постановление Совета МААН от 12 октября 1996 года № 53
  10. Постановление Совета МААН от 19 декабря 1997 года № 65
  • Сушчэ́ня Леанід Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 300. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Сушчэня Леанід Міхайлавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 694. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Сушчэ́ня Леанід Міхайлавіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 46. — 583 с., іл. — 10 000 экз.