Леанід Ніканоравіч Ціханаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леанід Ніканоравіч Ціханаў
 
Адукацыя:
Навуковая ступень: доктар гістарычных навук (1988)
Дзейнасць: педагог, гісторык, дзяржаўны дзеяч, выкладчык
Месца працы:
Нараджэнне: 19 лютага 1938(1938-02-19) (81 год)
 
Узнагароды:

Леанід Ніканоравіч Ціханаў (нар. 19 лютага 1938, в. Малы Алонец Алонецкага р-на, Карэлія) — беларускі педагог, гісторык, дзяржаўны дзеяч. Замежны член Расійскай акадэміі адукацьіі (2001). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1997). Доктар гістарычных навук (1988), прафесар (1989).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт (1960). 3 1964 на камсамольскай і партыйнай рабоце. 3 1978 прарэктар Мінскага інстытытута замежных моў; з 1989 прарэктар, з 1993 па 2003 год рэктар Беларускага педагагічнага ўніверсітэта. 3 1999 прэзідэнт Беларускай акадэміі адукацыі.

Даследуе развіццё і станаўленне беларускай педагагічнай навукі, праблемы ўдасканалення сістэмы вышэйшай адукацыі, абагульняе вопыт работы па маральным выхаванні моладзі.

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні пастаяннай камісіі па Нацыянальнай бяспецы і міжнародных справах (1996—2000).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]