Леанід Сямёнавіч Рашкоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Леанід Рашкоўскі)
Леанід Сямёнавіч Рашкоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 9 студзеня 1937(1937-01-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 мая 1994(1994-05-31) (57 гадоў)
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Гады творчасці 19551980-я
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у

Леанід Сямёнавіч Рашкоўскі (9 студзеня 1937, Барысаў, Мінская вобласць, Беларуская ССР, СССР31 мая 1994) — беларускі паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і служачага. У 1955 годзе скончыў барысаўскую сярэднюю школу № 2, працаваў рознарабочым на будоўлі. У 1956 годзе паступіў вучыцца ў Віцебскі ветэрынарны інстытут на заатэхнічны факультэт. Аднак з-за цяжкай хваробы быў вымушаны спыніць вучобу на другім курсе. У 1962 годзе скончыў фельчарскае аддзяленне Барысаўскага медыцынскага вучылішча. У 1963 годзе арганізаваў і ўзначаліў літаратурнае аб'яднанне пры барысаўскай аб'яднанай газеце «Камуністычная праца». У 1972 годзе завочна скончыў чатыры курсы факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1970 года член Саюза пісьменнікаў СССР.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першы верш надрукаваў у 1955 годзе (барысаўская газета «Бальшавіцкая трыбуна»). Аўтар зборнікаў вершаў «Пускай не умирают звезды» (1968), «Ливень» (1975), «Преодоление» (1979) — героі вершаў няскораныя і моцныя духам людзі, якія вераць ў свае сілы. Аўтар кніг паэзіі для дзяцей «Как пингвину шили фрак» (1970), «Почемучка» (1973), «Трубач» (1976), «На весёлай карусели» (1984).

Пераклаў на рускую мову асобныя творы П. Броўкі, С. Грахоўскага, Е. Лось, У. Нядзведскага, А. Сербантовіча.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарэлік, Л. М. Рашкоўскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 385—386. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Рашкоўскі // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — С. 461. — ISBN 5-340-00709-X.
  • Рашкоўскі // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1995. — Т. 5. Пестрак — Сяўрук. — С. 150. — 480 с.; іл.. — ISBN 5-85700-168-4.
  • Пускай не умирают звезды: памяти Леонида Семеновича Рашковского / [редакционная комиссия: Ж. В. Гилевич, Л. Ф. Белая]. – Борисов: [б. и.], 2009. – 103 с.
  • Рашкоўскі // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. — Т. 4. — Мн., 1987. — С. 508.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Как пингвину шили фрак / Леонид Рашковский. — Минск: Беларусь, 1970. — 31, [1] с.
  • Ливень: стихи / Леонид Рашковский. — Минск: Мастацкая літаратура, 1975. — 61, [1] с.
  • На веселой карусели: Стихи: Для дошкол.возраста / Худож.В.Пощастьев. — Мн.: Юнацтва, 1984. — 45, [3] с.
  • Откровение: Стихи / Вступ. ст. С. Граховского. — Мінск.: Мастацкая літаратура, 1987. — 141, [1] с., [1] л. портр.
  • Почемучка: Для дошкольного возраста / Худож. Е. Жилин. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1973. — 32 с.
  • Преодоление: стихи / Леонид Рашковский. — Минск: Мастацкая літаратура, 1979. — 78, [1] с.
  • Пускай не умирают звезды / Леонид Рашковский. — Минск: Беларусь, 1968. — 35 с. — (Первая книга поэта)
  • Трубач / Леонид Рашковский. — Минск: Мастацкая літаратура, 1976. — 45, [1] с.