Леанід Рыгоравіч Івашоў
| Леанід Рыгоравіч Івашоў | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 31 жніўня 1943[1] (83 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Грамадзянства | |
| Прыналежнасць | Расія |
| Званне | генерал-палкоўнік |
| Узнагароды і званні | |
Леанід Рыгоравіч Івашоў (руск.: Леонид Григорьевич Ивашов; нар. 31 жніўня 1943) – расійскі ваенны, грамадскі і палітычны дзеяч. Адзін з вядучых экспертаў у пытаннях геапалітыкі[5].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 31 жніўня 1943 года ў горадзе Фрунзэ (цяпер Бішкек) Ошскай вобласці Кіргізскай ССР.
У 1964 годзе скончыў Ташкенцкае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча, у 1974 годзе — Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ. З 1976 года служыў у цэнтральным апараце Міністэрства абароны СССР, быў памочнікам міністра абароны маршала Д. Ф. Усцінава. З 1987 года — начальнік упраўлення справамі Міністэрства абароны. У 1992—1996 гадах — сакратар Савета міністраў абароны дзяржаў СНД; са жніўня 1999 года — начальнік штаба па каардынацыі ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД. У 1996—2001 гадах — начальнік Галоўнага ўпраўлення міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Расійскай Фндэрацыі.
Пасля заканчэння ваеннай службы сышоў у навуку і грамадска-палітычную дзейнасць. Яшчэ ў 1998 голу стаў прэзідэнтам Акадэміі геапалітычных праблем. Атрымаў ступень доктара гістарычных навук і прафесара кафедры міжнароднай журналістыкі МДІМА. У 2002 годзе заснаваў і ўзначаліў Ваенна-дзяржаўны саюз Расіі. Член вышэйшага афіцэрскага савета Расіі. У лістападзе 2006 года абраны старшынёй манархічнай арганізацыі «Саюз рускага народа». У лістападзе 2008 года склаў з сябе паўнамоцтвы[6].
З 2008 года — член экспертнага савета і пастаянны аўтар міжнароднага аналітычнага часопіса «Геополитика». 6 снежня [[2011 года заявіў аб самавылучэнні кандыдатам на пасаду прэзідэнта Расіі[7]. 18 снежня яму было адмоўлена ў рэгістрацыі ў якасці кандыдата на выбарах Прэзідэнта ў сувязі з тым, што ЦВК не была належным чынам паведамлена аб сходзе ініцыятыўнай групы па вылучэнні Івашова.
Жыве і працуе ў Маскве. Узначальвае як прэзідэнт недзяржаўную Акадэмію геапалітычных праблем, прэзідэнт Міжнароднага цэнтра геапалітычнага аналізу, выкладае ў МДІМА (прафесар на кафедры міжнароднай журналістыкі[8]) і Маскоўскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (прафесар кафедры тэорыі і гісторыі міжнародных адносін[9]), выступае на тэлебачанні і ў прэсе з каментарамі па пытаннях знешняй і ўнутранай палітыкі. Пастаянны аўтар газеты «Завтра».
Шмат гадоў з’яўляўся старшынёй агульнарасійскага афіцэрскага сходу. Пакінуў пасаду 19 мая 2022 года «па ўзросце і стане здароўя»[10].
Член Саюза пісьменнікаў Расіі. Аўтар больш за 700 артыкулаў і 19 кніг. Піша вершы[11].
Палітычныя погляды
[правіць | правіць зыходнік]З’яўляецца паслядоўным праціўнікам пашырэння НАТА на ўсход. У артыкулах і выступах паслядоўна папярэджвае аб небяспеках, якія, на яго думку, пагражаюць Расіі.
Выступаў супраць уварвання ва Украіну[12][13].
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- Леонид Ивашов. Маршал Язов (роковой август 91-го) (1992)
- Леонид Ивашов. Россия и мир в новом тысячелетии. Геополитические проблемы (2000)
- Л. Г. Ивашов. Россия или Московия? Геополитическое измерение национальной безопасности России — М.: Эксмо, 2002. — 416 с. — (История XXI века). — 4100 экз. — ISBN 5-699-01230-3.
- Леонид Ивашов. Хоронить не спешите Россию — М.: Яуза, Эксмо, 2003. — 288 с. — (Путь России). — 4000 экз. — ISBN 5-87849-137-0.
Зноскі
- 1 2 https://centrasia.org/newsA.php?st=1376910720
- 1 2 https://vecherka.kg/doc/239662_general_ivashov:_rossiia_i_kyrgyzstan_obrecheny_byt_vmeste.html
- ↑ https://mgimo.ru/people/ivashov/
- ↑ https://cyberleninka.ru/article/n/17070738.pdf
- ↑ Леонид Ивашов: выживет ли Россия в XXI веке?
- ↑ Генерал Леонид Ивашов покинул пост председателя Союза русского народа. Русская линия. 2008-11-17. Архівавана з арыгінала 2017-11-18. Праверана 2017-11-18.
- ↑ Генерал-полковник Л. Ивашов заявил о самовыдвижении кандидатом на пост президента России. Архівавана 7 снежня 2011. // rbc.ru, 6 декабря 2011
- ↑ Ивашов Леонид Григорьевич. Персональный профиль. mgimo.ru. МГИМО. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2021.
- ↑ https://cyberleninka.ru/article/n/17070738.pdf
- ↑ Информационное Сообщение ООС. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2022. Праверана 31 жніўня 2022.
- ↑ Леонид Ивашов вновь посетит Ухту и Крохаль. Ухтинский государственный технический университет. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2021.
- ↑ «Национал-патриот» генерал Ивашов выступил против войны с Украиной. Радио Свобода. 2022-02-06. Архівавана з арыгінала 2022-02-26. Праверана 2022-02-06.
- ↑ Когда генералы запрещают воевать Архівавана 26 лютага 2022. // Росбалт, 7 февраля 2022
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 31 жніўня
- Нарадзіліся ў 1943 годзе
- Нарадзіліся ў Чуйскай вобласці
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
- Выкладчыкі МДІМА
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
- Кавалеры ордэна «За ваенныя заслугі»
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II ступені
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР»
- Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў вайсковай службе» 1 ступені
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя юбілейным медалём «300 гадоў Расійскаму флоту»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 850-годдзя Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «За ўмацаванне баявой садружнасці»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 1 ступені
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 2 ступені
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 3 ступені
- Узнагароджаныя чэхаславацкім медалём «За ўмацаванне дружбы па зброі»
- Асобы
- Генерал-палкоўнікі (РФ)
- Дактары гістарычных навук
- Прафесары МДІМА
- Мемуарысты Расіі