Леанід Сцяпанавіч Барадулька
Леанід Сцяпанавіч Барадулька | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 лютага 1937[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 красавіка 2000[1] (63 гады) |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | харэограф |
Тэатр | |
Узнагароды |
Леані́д Сцяпа́навіч Бараду́лька (1 лютага 1937, Орша, Беларусь — 2 красавіка 2000) — беларускі балетмайстар.
Заслужаны работнік культуры БССР (1982). Мастацкі кіраўнік народнага ансамбля танцу «Лявоніха» (1964—2000) пры Віцебскім гарадскім цэнтры культуры. Паставіў звыш 80 сюжэтна-тэматычных харэаграфічных кампазіцый і народна-сцэнічных танцаў[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1954 годзе ў 17-гадовым узросце працаўладкаваўся на «Віцебскі станкабудаўнічы завод» і пачаў займацца ў толькі створаным самадзейным танцавальным гуртку Дома культуры Віцебска. Кіраўніком гуртка быў С. Х. Партны. Праз некалькі гадоў трапіў у Дзяржаўны ансамбль танца БССР пасля адбору ў конкурсе. Пазней атрымаў запрашэнне ў Чырвонасцяжны ансамбль імя Аляксандрава, але ў 1964 годзе вярнуўся ў Дом культуры Віцебска, дзе ўзначаліў свой танцавальны гурт, які атрымаў назву «Лявоніха». Для вывучэння беларускіх народных танцаў ездзіў па раёнах Віцебскай вобласці. У выніку паставіў танец «Беларуская кругавая кадрыля», які бытаваў у Бешанковіцкім раёне. У 1971 годзе ансамбль «Лявоніха» атрымаў годнасць народнага. У 1974 годзе да 1000-годдзя Віцебска стварыў харэаграфічную кампазіцыю «Віцязі». У 1979 годзе скончыў Віцебскае культурна-асветніцкае вучылішча[2].
У 1980-м народны ансамбль «Лявоніха» з харэаграфічнай кампазіцыяй «Алімпійскі факел» выступіў на 22-х Алімпійскіх гульнях у Маскве (РСФСР). У 1982 годзе атрымаў ганаровую годнасць заслужанага работніка культуры Беларусі. За 36-гадовую працу ў «Лявонісе» паставіў такія сюжэтна-тэматычныя харэаграфічныя кампазіцыі і народна-сцэнічныя танцы, як «Беларускія хлопцы», «Кросны», «Крыжачок», «Лявоніха», «Старасвецкая кадрыля» і «Таўкуша». Адначасна быў саветнікам Віцебскага абласнога навукова-метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы. Выкладаў беларускі народны танец на віцебскіх абласных семінарах харэограваў і курсах павышэння кваліфікацыі культурна-асветніцкіх працаўнікоў. У пастаноўках найбольшую ўвагу надаваў прастораваму малюнку і пластыцы пляскі Беларускага Паазер’я[2].
Зноскі
- ↑ а б в г https://bis.nlb.by/by/documents/135256
- ↑ а б в Віцебская абласная бібліятэка. Барадулька Леанід Сцяпанавіч . Анлайн-энцыклапедыя «Беларусь у асобах і падзеях» (28 красавіка 2012). Праверана 18 студзеня 2022.
- Нарадзіліся 1 лютага
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Оршы
- Памерлі 2 красавіка
- Памерлі ў 2000 годзе
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў
- Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Балетмайстры Беларусі