Леанід Сяргеевіч Маісееў
Леанід Сяргеевіч Маісееў | |
---|---|
|
|
Нараджэнне |
23 красавіка 1950 |
Смерць |
9 мая 2019 (69 гадоў) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык |
Узнагароды |
Леанід Сяргеевіч Маісееў (23 красавіка 1950, в. Міхайлавічы Горацкага раёна Магілёўскай вобласці — 9 мая 2019, Магілёў) — беларускі гаспадарчы дзеяч. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут, заатэхнік. Пасля службы ў радах Савецкай Арміі працаваў брыгадзірам будаўнічай брыгады, галоўным заатэхнікам калгаса «Перамога», дырэктарам саўгаса «Барок», старшынёй калгаса «Зара», дырэктарам закрытага акцыянернага таварыства «Зара», старшынёй калгаса «Зара» Магілёўскага раёна. Генеральны дырэктар закрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат „Зара“ Магілёўскага раёна».
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га і 4-га скліканняў[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны», Айчыны III, II і I ступені, юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].
Зноскі
- Нарадзіліся 23 красавіка
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў Горацкім раёне
- Памерлі 9 мая
- Памерлі ў 2019 годзе
- Памерлі ў Магілёве
- Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Кавалеры ордэна Айчыны I ступені (Беларусь)
- Кавалеры ордэна Айчыны II ступені (Беларусь)
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Старшыні калгасаў
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання