Леанід Фёдаравіч Бражнік
Леанід Фёдаравіч Бражнік | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 (17) красавіка 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1992 |
Грамадзянства | |
Прафесія | музыкант, оперны спявак, музычны педагог |
Амплуа | бас |
Тэатр | |
Узнагароды |
Леанід Фёдаравіч Бражнік (4 (17) красавіка 1917, сяло Маскаленкі, Белапольскі раён, Сумская вобласць[1] — 1992) — беларускі оперны спявак (бас). Народны артыст БССР (1959).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
В 1951—1952 саліст Маскоўскай філармоніі. З 1953 саліст Беларускага тэатра оперы і балета. З 1964 выкладчык Беларускай кансерваторыі. Выступаў як канцэртны спявак[1].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Сцэнічную дзейнасць пачаў у 1939. Для яго характэрны майстэрства пераўвасаблення, натуральнасць сцэнічных паводзін, створаныя ім вобразы адрозніваюцца завершанасцю пластычнага малюнка[1].
Партыі[правіць | правіць зыходнік]
Даніла, Анішчук («Алеся», «Міхась Падгорны» Цікоцкага), Якуб («Марынка» Пукста), Дураў («Надзея Дурава» А. Багатырова), Гадлеўскі («Яснае світанне» А. Туранкова), Мельнік («Русалка» А. Даргамыжскага), Грэмін («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Галіцкі («Князь Ігар» Барадзіна), Мамыраў («Чарадзейка»), Гудал («Дэман»), Пімен, Варлаам («Барыс Гадуноў» Мусаргскага), Мефістофель («Фаўст» Гюно), Збігнеў («Страшны двор» Манюшкі), Фернанда («Трубадур»), Дон Базіліа («Севільскі цырульнік» Д. Расіні) і інш[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Народны артыст БССР (1959). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу на лепшае выкананне вакальных твораў Мусаргскага ў 1956[1].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Бражник Леонид Федорович//Муз. энциклопедия. — М., 1973. Т. 1. С. 553.
- Нарадзіліся 17 красавіка
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся ў Сумскім павеце
- Памерлі ў 1992 годзе
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі
- Нарадзіліся ў Сумскай вобласці
- Басы