Леанід Фёдаравіч Заіка
Леанід Фёдаравіч Заіка | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 жніўня 1948 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 снежня 2020 (72 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Беларусь |
Род дзейнасці | эканаміст, выкладчык універсітэта, дэкан |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук |
Навуковае званне | дацэнт |
Альма-матар |
Леанід Фёдаравіч Заіка (23 жніўня 1948, Гродна — 27 снежня 2020, Мінск) — беларускі эканаміст, палітолаг, аналітык, кандыдат эканамічных навук, дацэнт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бацька быў родам з Украіны, маці нарадзілася ў Курску. Бацька быў ваенным, Гродна стаў новым месцам службы бацькі.
Доўгі час выкладаў у вышэйшых навучальных установах Беларусі, чытаў курсы, быў навуковым супрацоўнікам ў Вышэйшай школе эканомікі (Берлін), Народным універсітэце Кітая (Пекін), Маскоўскім дзяржаўным універсітэце (Расія), Інстытуце эканамічнага развіцця (Вашынгтон), Санкт Пецярбургскім універсітэце (Расія), Кіеўскім універсітэце імя Т. Р. Шаўчэнкі (Украіна) і Ташкенцкім універсітэце (Узбекістан).
У 1991—1994 гадах займаў пасады загадчыка кафедры, прарэктара Нацыянальнага інстытута гуманітарных навук, дэкана эканамічнага факультэта Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.
З 1992 года кіраваў праектамі Сусветнага Банка па макраэканамічнай палітыцы у Беларусі. Як незалежны эксперт, з 1996 года па 1999 год быў членам Савета па эканамічнаму развіццю Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, з 2000 па 2002 год — членам Экспертнага савета Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.
У 1996—1997 гадах узначальваў няўрадавую арганізацыю Нацыянальны цэнтр стратэгічных ініцыятыў «Усход-Захад», з 1997 года кіраваў рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем «Аналітычны цэнтр „Стратэгія“».
У 2000 годзе быў навуковым рэдактарам Нацыянальнай справаздачы аб чалавечым развіцці Рэспублікі Беларусь, узначальваў навукова-кансультатыўны савет ПРААН у Беларусі. Распрацоўшчык праграмы «Стратэгія для Беларусі» (1999—2000), шэрагу законапраектаў. З 2004 года з’яўляўся навуковым кансультантам ЦСБТ «Саціо», экспертам шэрагу міжнародных арганізацый.
Быў двойчы жанаты. Другая жонка памёрла раней за яго, таму апошні час ён адзін выховўваў сына-падлетка. У красавіку 2020 года перахварэў на COVID-19, што адбілася на стане здароўя. Памёр раніцай 27 снежня 2020 года ў сваёй кватэры Мінску.
Асноўная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар і навуковы рэдактар шматлікіх публікацый у Беларусі і за мяжой, сярод якіх кнігі:
- За Вялікай кітайскай сцяной (1991);
- Нацыянальна-дзяржаўныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь (1999);
- Еўропа ХХІ: новыя пагрозы і рызыкі бяспекі (1999);
- Беларусь на шляху ў трэцяе тысячагоддзе (2000);
- Нацыянальная і рэгіянальная бяспека (2001);
- Беларусь — Расія: вектары пераменаў (2002).
Рраздзелы ў кнігах:
- Post-Soviet Puzzles (1995, Baden-Baden);
- Аmbivalent neighbors (2003, Washington);
- Экспартны патэнцыял Беларусі — магчымыя перспектывы для грамадства (2005);
- Беларусь: дарога ў будучыню. Кніга для парламента (2005);
- Эканамічная стратэгія (2005);
- Бізнэс Беларусі: у крузе першым (2006);
- Эканамічная Канстытуцыя (2007).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 23 жніўня
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Памерлі 27 снежня
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі МДУ
- Выкладчыкі Кіеўскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Нацыянальнага ўніверсітэта Узбекістана
- Выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі БДЭУ
- Кандыдаты эканамічных навук
- Эканамісты паводле алфавіта
- Выпускнікі БДЭУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Эканамісты Беларусі
- Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19