Леапольд Гадоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леапольд Гадоўскі
Leopold Godowsky
LeopoldGodowsky55.jpg
1935
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 13 лютага 1870(1870-02-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лістапада 1938(1938-11-21)[4][1][…] (68 гадоў)
Месца смерці
Краіна Сцяг ЗША ЗША
Дзеці: Леапольд Гадоўскі[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі піяніст, кампазітар, музычны педагог
Інструменты фартэпіяна
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Леапольд Гадоўскі (13 лютага 1870, Жослі, Віленская губерня (цяпер Жаслей, Літва) — 21 лістапада 1938, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі піяніст, педагог (фартэпіяна) і кампазітар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і. Вучыўся ў В. Баргіля і Э. Рударфа ў Вышэйшай школе музыкі ў Берліне (1884) і ў К. Сен-Санса ў Парыжы. З дзяцінства шмат канцэртаваў (упершыню — ў 1879 у Вільні). Выкладаў у Чыкагскай і Філадэльфійскай кансерваторыях (1894—1900), кіраваў Школай майстэрства ў Акадэміі музыкі ў Вене (1909-14). З 1914 жыў у Нью-Ёрку.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Як піяніст праславіўся выключным тэхнічным майстэрствам, тонкасцю і яснасцю ў перадачы найскладаных па фактуры твораў. Вядомы як аўтар транскрыпцыі галоўным чынам твораў французскіх клавесіністаў (Ж. Б. Люлі, Ж. Ф. Рамо і інш), сюіт І. С. Баха, эцюдаў Ф. Шапена, вальсаў І. Штрауса і многіх іншых. Быў складальнікам і рэдактарам зборніка п’ес педагагічнага рэпертуару для фартэпіяна. Гадоўскі — аўтар твораў для фартэпіяна, у тым ліку п’ес для левай рукі; напісаў артыкул аб фартэпіяннай музыцы для левай рукі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Leopold Godowsky // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Leopold Godowsky // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Годовский Леопольд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Годовский Леопольд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Rimm R. The composer-pianists: Hamelin and The Eight. Portland: Amadeus Press, 2002
  • Nicholas J. Godowsky: The Pianists` pianist / Jeremy Nicholas. — Great Britain: APR, 1989. — 345 p.