Леапольд I (маркграф Аўстрыі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Леапольд I, маркграф Аўстрыі)
Jump to navigation Jump to search
Леапольд I
ням.: Liutpold I
Леапольд I
Леапольд I на генеалагічным дрэве Бабенбергаў
маркграф Аўстрыі
976 — 994
Папярэднік: Буркхард
Пераемнік: Генрых I
 
Дзейнасць: Маркграф
Нараджэнне: каля 940
Смерць: 10 ліпеня 994(0994-07-10)
Вюрцбург
Пахаванне:
Род: Бабенбергі Бабенбергі
Бацька: Arnulf, Duke of Bavaria[d]
Маці: Q1454470?
Жонка: Рыхвара
Дзеці: гл. у тэксце

Леапольд I (ням.: Leopold I, Liutpold I, Luitpold I; памёр 10 ліпеня 994, Вюрцбург) — першы маркграф Аўстрыі (976—994) з дынастыі Бабенбергаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Леапольд Бабенберг быў паплечнікам германскага імператара Атона II і ўдзельнікам войнаў з венграмі. Пасля прыгнечання мецяжу баварскага герцага Генрыха II Сварлівага супраць імператара, Атон II у 976 годзе аддзяліў ад Баварыі яе паўднёва-ўсходнія тэрыторыі. На прыгранічнай з Венгрыяй часткі адабраных у Баварыі зямель была ўтворана Усходняя марка са сталіцай, верагодна, у горадзе Мельк, што на захадзе сучаснай Ніжняй Аўстрыі. Леапольд I Бабенберг стаў першым яе графам.

Галоўнымі задачамі Леапольда I былі ахова граніц імперыі ад набегаў венграў і пашырэнне тэрыторыі маркі ва ўсходнім кірунку.

Ва ўмовах паслаблення цэнтральнай улады ў Германіі, выкліканага паўстаннямі буйных баронаў, шматлікімі войнамі і барацьбой з Рымскімі Папамі, Усходняя марка, якая знаходзілася на перыферыі імперыі, хутка дасягнула фактычнай незалежнасці, што прывяло пазней да фарміравання незалежнай Аўстрыі, і Леапольд I стаў, такім чынам, заснавальнікам першай яе дынастыі — Бабенбергаў.

У 1976 годзе Аўстрыя адзначала тысячагоддзе сваёй гісторыі, якое звычайна адлічваецца ад пачатку кіравання Леапольда I ва Усходняй марцы.

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Жонка: Рыхвара, меркавана дачка Эрнста IV (з роду Эрнстэ), графа Зуалафельдгау

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]